Аляксей Уладзіміравіч Бярэзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксей Бярэзін)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксей Бярэзін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Уладзіміравіч Бярэзін
Нарадзіўся 16 красавіка 1993(1993-04-16)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Рост 190 см
Вага 82 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Разань
Нумар 16
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Расія Рубін (Казань)
Клубная кар’ера*
2009 — 2011 Расія Рубін-2 (Казань) 28 (-52)
2011 — 2013 Расія Рубін (Казань) 0 (0)
2014 Польшча Відзаў (Лодзь) 0 (0)
2014   Польшча Відзаў II (Лодзь) 8 (-13)
2014 — 2015 Расія Дняпро (Смаленск) 16 (-15)
2016 — 2018 Расія Арсенал (Тула) 0 (0)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 9 (-18)
2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 0 (0)
2019 — Расія Разань 2 (-2)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2012 Расія Расія (да 19) 8

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 кастрычніка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019.

Аляксей Бярэзін (нар. 16 красавіка 1993, Казань, Расія) — расійскі футбаліст, брамнік клуба «Разань».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец казанскага «Рубіна», гуляў за другую каманду «Рубін-2» у трэцім расійскім дывізіёне, пазней выступаў за моладзевы склад «Рубін», аднак у асноўнай камандзе так і не дэбютаваў. У студзені 2014 года стаў іграком польскага клуба «Відзаў», але і там гуляў выключна за другую каманду. У выніку вярнуўся ў Расію і папоўніў склад смаленскага «Дняпро». У лютым 2016 года перайшоў у тульскі «Арсенал», выйшаў з камандай у Прэм’ер-лігу, аднак за 2,5 гады так і не згуляў за яе ў чэмпіянаце.

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дняпро» з Магілёва[2]. Адразу стаў асноўным брамнікам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года пакінуў «Дняпро»[3].

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з іншым беларускім клубам — «Іслаччу»[4]. У складзе «Іслачы» быў рэзервовым брамнікам, гуляў за дубль, за асноўную каманду так і не выйшаў на поле. У чэрвені 2019 года кантракт з клубам быў разарваны[5].

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Расію, далучыўшыся да «Разані».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую зборную Расіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]