Аляксей Аляксандравіч Вакуліч
| | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Аляксей Аляксандравіч Вакуліч | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1998[1] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 179 см[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 65 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 24 | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксей Вакуліч (нар. 24 чэрвеня 1998, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама» (у арэндзе з тульскага «Арсенала»).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец ДЮСШ горада Івацэвічы, у юнацкім узросце трапіў у структуру гродзенскага «Нёмана», дзе ў 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У студзені 2016 года малады паўабаронца перайшоў у «Мінск»[4], дзе таксама стаў у асноўным выступаць за дубль. 23 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Гарадзеі» (2:1), таксама згуляў за асноўную каманду «Мінска» ў адным матчы Кубка Беларусі. У сакавіку 2017 года гуляў у чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць БАТЭ, аднак пазней больш не прыцягваўся да асноўнай каманды «гараджан», выступаў выключна за дубль.
У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах», але беспаспяхова[5] і пачаў сезон 2018 у складзе «Энергетыка-БДУ»[6]. У жніўні 2018 года перабраўся ў «Баранавічы»[7].
У снежні 2018 года папоўніў склад «Смалявічаў»[8]. Па выніках сезона 2019 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у 2020 годзе заставаўся асноўным іграком смалявічцаў. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[9].
У жніўні 2020 года папоўніў склад расійскага клуба «Велес»[10], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 года стала вядома, што расійскі клуб не будзе падаўжаць пагадненне з футбалістам[11], і неўзабаве той падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[12]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе брэсцкай каманды. 7 кастрычніка 2021 года ў матчы супраць мінскага «Дынама» быў выдалены з поля на 30-й хвіліне за грубую гульню, у выніку «Рух» саступіў з лікам 1:3, а абаронца атрымаў дыскваліфікацыю на 6 матчаў (пазней скарочана да 4 матчаў) і больш не з’яўляўся на полі ў сезоне 2021.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе дынамаўцаў, толькі восенню стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[14].
У снежні 2023 года перайшоў у тульскі «Арсенал»[15]. У ліпені 2024 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама»[16].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 2016 года выступаў за юніёрскую зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|
| 2015 | дубль | Нёман | 12 | 0 |
| 2016 | Д1 | Мінск | 1 | 0 |
| 2017 | дубль | Мінск | 19 | 2 |
| 2018 (1) | Д2 | Энергетык-БДУ | 12 | 0 |
| 2018 (2) | Д2 | Баранавічы | 12 | 3 |
| 2019 | Д2 | Смалявічы | 27 | 3 |
| 2020 (1) | Д1 | Смалявічы | 13 | 3 |
| 2020/21 | Д2 | Велес | 28 | 0 |
| 2021 (2) | Д1 | Рух | 9 | 0 |
| 2022 | Д1 | Дынама | 24 | 0 |
| 2023 | Д1 | Дынама | 21 | 0 |
| 2023/24 (2) | Д2 | Арсенал | 5 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksey Vakulich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2025/alyaksej-vakulich4
- ↑ https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/vakulich-aleksei
- ↑ Вакулич подписал контракт с «Минском» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Лухтанов, Завадский на просмотре в «Смолевичах», Карп, Вакулич покинули команду (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)(недаступная спасылка). football.by (5 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019.
- ↑ Нулевая ничья. Чем закончилась встреча ФК «Барановичи» со «Слонимом-2017» (руск.)(недаступная спасылка). intex-press.by (12 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 1 верасня 2018.
- ↑ Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича (руск.). football.by (21 снежня 2018). Праверана 18 студзеня 2024.
- ↑ Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Вакулич сменил "Смолевичи" на российский "Велес" (руск.). football.by (8 жніўня 2020). Праверана 18 студзеня 2024.
- ↑ "Велес" не стал продлевать контракт с Вакуличем (руск.). football.by (13 чэрвеня 2021). Праверана 18 студзеня 2024.
- ↑ "Рух" объявил о подписании контракта с Вакуличем (руск.). football.by (18 чэрвеня 2021). Праверана 18 студзеня 2024.
- ↑ Алексей Вакулич будет выступать за минское "Динамо" (руск.). football.by (10 сакавіка 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
- ↑ Бегунов и Вакулич продлили контракты с минским "Динамо" (руск.). football.by (6 снежня 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
- ↑ Не только Бахар. Тульский "Арсенал" представил двух новичков из минского "Динамо" (руск.). football.by (15 снежня 2023). Праверана 18 студзеня 2024.
- ↑ Тульский "Арсенал" отдал Алексея Вакулича в аренду в клуб белорусской высшей лиги (руск.). football.by (11 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Івацэвічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Велес Масква
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Арсенал Тула
- Ігракі ФК Дынама Брэст