Перайсці да зместу

Аляксей Валер’евіч Дунаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Дунаеў
Поўнае імя Аляксей Валер’евіч Дунаеў
Нарадзіўся 11 верасня 2004(2004-09-11)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2021— Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 24 (0)
2021   Сцяг Беларусі Дняпро-Юні (Магілёў) 20 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Аляксей Дунаеў (нар. 11 верасня 2004, Данецк) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», у 2020 годзе пачаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды, тады ж падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2]. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, стаў выступаць у Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні», дзе замацаваўся ў складзе.

Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін сустрэчы. У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

19 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Ірана (1:0).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2021 Д3 Дняпро-Юні Беларусь 20 1
2022 Д1 Дняпро Беларусь 24 0

Зноскі