Аляксей Валянцінавіч Улюкаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Валянцінавіч Улюкаеў
Партрэт
Род дзейнасці: эканаміст, палітык, банкір
Дата нараджэння: 23 сакавіка 1956(1956-03-23)[1][2] (63 гады)
Месца нараджэння:
Месца працы:
Альма-матар:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Аляксей Валянцінавіч Улюкаеў на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Аляксе́й Валянці́навіч Улюка́еў (руск.: Алексе́й Валенти́нович Улюка́ев, нар. 23 сакавіка 1956 г., Масква) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі з 24 чэрвеня 2013 года па 15 лістапада 2016 года. Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 1 класа. У 2000—2004 гадах — першы намеснік міністра фінансаў Аляксея Кудрына. Паплечнік Ягора Гайдара, быў яго саветнікам у ельцынскім ўрадзе пры правядзенні эканамічных рэформаў 1990-х гадоў, а затым намеснікам у інстытуце Гайдара.

З 15 лістапада 2016 года — абвінавачаны ў вымагальніцтве хабару ў памеры 2 мільёнаў долараў ЗША ў выканаўчага дырэктара кампаніі «Раснафта» Ігара Сечына.

15 снежня 2017 года суд прыгаварыў Улюкаева да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і штрафу ў 130 млн рублёў.

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.