Аляксей Васілевіч Казлоў
Аляксей Васілевіч Казлоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1913 |
Месца нараджэння | Лоеў[1], Гомельская вобласць |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1976 (63 гады) |
Месца смерці | Лоеў, Гомельская вобласць |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1932—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Савецка-фінляндская вайна Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Васільевіч Казлоў (1913—1976) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аляксей Казлоў нарадзіўся 25 лютага 1913 года ў Лоеве[2] (цяпер у Гомельскай вобласці). Скончыў чыгуначны тэхнікум. У 1932—1935 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1934 годзе Казлоў скончыў Севастопальскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і летнабаў. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939—1940), зрабіў 57 баявых вылетаў[1]. Звольніўшыся ў запас, ён працаваў будаўніком. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[3].
Да снежня 1943 года старшы лейтэнант Аляксей Казлоў быў штурманам звяна 118-й асобнай дальняразведвальнай авіяцыйнай эскадрыллі 7-й паветранай арміі Карэльскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 127 баявых вылетаў на паветраную разведку войскаў і важных аб'ектаў праціўніка[3].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старэйшы лейтэнант Аляксей Казлоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3130[3][4].
3 сакавіка 1944 года самалёт Казлова трапіў у аварыю, і лётчык атрымаў цяжкія траўмы. У красавіку 1944 года ў званні капітана Казлоў выйшаў у адстаўку па раненню. Пражываў у пасёлку Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Працаваў інструктарам авіяцыйнага вучылішча, з 1947 года — загадчык арганізаванай ім дзіцячай бібліятэкі[1]. Памёр 16 чэрвеня 1976 года[3].
Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[3].
Яго імянем названа вуліца ў Лоеве[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Казлоў Аляксей Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі У 6 т. Т 4. Кадэты — Ляшчэня / Беларус энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с. ISBN 985-11-0041-2
- ↑ Згодна з іншымі дадзенымі - у Екацярынаславе
- ↑ а б в г д Аляксей Васілевіч Казлоў на сайце «Героі краіны»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Козлов Алексей Васильевич // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп, и испр. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — С 240—241. — 607 с.
- Козлов А. В. //Твои герои, Карелия. — Петрозаводск, 2005. — С. 127.
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Лоеве
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Лоеве
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны