Аляксей Віктаравіч Пуцыкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Віктаравіч Пуцыкін
Alexei Pucykin (marka).jpg
Паштовая марка серыі «Героі Расійскай Федэрацыі»
Дата нараджэння 16 лістапада 1980(1980-11-16)
Месца нараджэння пас. Ліманскае,Раздзільнянскі раён, Адэская вобласць
Дата смерці 12 жніўня 2008(2008-08-12) (27 гадоў)
Месца смерці Паўднёвая Асеція
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расія
Род войскаў паветрана-дэсантныя войскі
Гады службы 19982008
Званне Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Чачэнскі канфлікт,
Узброены канфлікт у Паўднёвай Асеціі, 2008
Узнагароды і прэміі
Герой Расійскай Федэрацыі

Аляксей Віктаравіч Пуцыкін (16 лістапада 1980, Адэская вобласць — 12 жніўня 2008, Паўднёвая Асеція) — Герой Расійскай Федэрацыі, намеснік камандзіра па ўзбраенні 4-й роты 104-га гвардзейскага Чырванасцяжнага паветрана-дэсантнага палка 76-й гвардзейскай Чарнігаўскай дэсантна-штурмавой дывізіі, гвардыі старшы лейтэнант.

Прымаў удзел у баявых дзеяннях у Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года. 12 жніўня 2008 года ў складзе калоны расійскіх войскаў рухаўся да горада Цхінвал. У раёне населенага пункта Джава калона патрапіла пад штурмавы ўдар грузінскай авіяцыі. Ад траплення снарада загарэлася БМД, у якой знаходзіўся Аляксей Пуцыкін, але ён застаўся жывы і перасеў у іншую машыну. Аднак неўзабаве калона ізноў была атакаваная, гэтым разам патрапіўшы ў засаду грузінскіх войскаў. У баі гвардыі старшы лейтэнант Пуцыкін загінуў ад кулявога ранення ў галаву.

Указам Прэзідэнта Расіі ад 5 верасня 2008 года Аляксею Пуцыкіну было прысвоена званне Героя Расіі (пасмяротна).