Перайсці да зместу

Аляксей Віктаравіч Рудзянок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Рудзянок
Поўнае імя Аляксей Віктаравіч Рудзянок
Нарадзіўся 25 лютага 1993(1993-02-25)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Маладзёжныя клубы
Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Беларусь Гарадзея 33 (7)
2012—2013 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 43 (10)
2014 Беларусь Рэчыца-2014 26 (2)
2015 Беларусь Колас (Баранавіцкі раён) 6 (0)
2015 Беларусь Клецк 13 (0)
2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) 1 (0)
2017 Беларусь Нёман-Агра (Стоўбцы) 15 (6)
2017 Беларусь Смаргонь 15 (8)
2018—2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 28 (1)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 13 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 20) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Аляксей Рудзянок (нар. 25 лютага 1993, Стоўбцы) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР горада Стоўбцы, кар’еру пачаў у клубе Другой лігі «Гарадзея». Пасля выхаду каманды ў Першую лігу ў сезоне 2011 страціў месца ў складзе, і ў 2012 годзе перайшоў у «Іслач», якой таксама дапамог выйсці ў Першую лігу. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 года выйграў бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА. У сезоне 2014 гуляў за «Рэчыцу-2014», якой дапамог заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.

У сезоне 2015 гуляў у Другой лізе за клубы «Колас» і «Клецк». У 2016 годзе далучыўся да дэбютанта Вышэйшай лігі — клуба «Крумкачы», у складзе якога гуляў за дубль. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 мая 2016 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць салігорскага «Шахцёра» (2:0), аднак гэты матч так і застаўся адзіным у элітным дывізіёне ў асноўнай камандзе мінчан. У сезоне 2017 вярнуўся ў Першую лігу, выступаў спачатку за «Нёман-Агра», а ў ліпені перабраўся ў «Смаргонь». З 14 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.

У снежні 2017 года пасля чатырохгадовага перапынку зноў стаў іграком «Іслачы»[2]. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Пад канец сезона стаў выкарыстоўвацца ў якасці паўабаронцы. У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца на полі (чатыры разы выйшаў на замену ў чэмпіянаце Беларусі і тройчы ў Кубку Беларусі), часцей гуляў за дубль.

У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач»[3] і неўзабаве папоўніў склад мінскага НФК[4], дзе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2020 года пакінуў каманду[5].

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[6].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2009 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 14 мая 2012 года згуляў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў), выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны (1:1).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Гарадзея Беларусь 28 7
2011 Д2 Гарадзея Беларусь 5 0
2012 Д3 Іслач Беларусь 28 10
2013 Д2 Іслач Беларусь 15 0
2014 Д2 Рэчыца-2014 Беларусь 26 2
2015 (1) Д3 Колас Беларусь 6 0
2015 (2) Д3 Клецк Беларусь 13 0
2016 Д1 Крумкачы Беларусь 1 0
2017 (1) Д2 Нёман-Агра Беларусь 15 6
2017 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 15 8
2018 Д1 Іслач Беларусь 24 1
2019 (1) Д1 Іслач Беларусь 4 0
2019 (2) Д2 НФК Беларусь 13 1
  1. Aleksey Rudenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Алексей Руденок стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (28 снежня 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
  3. "Ислочь" рассталась с Алексеем Руденком (руск.). football.by (4 ліпеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. Алексей Руденок перешел в НФК (руск.). football.by (15 ліпеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  5. НФК покинули восемь игроков (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.
  6. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 30 чэрвеня 2021.