Аляксей Гаўрылавіч Венецыянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Гаўрылавіч Венецыянаў
руск.: Алексей Венецианов
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 7 (18) лютага 1780[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 (16) снежня 1847[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Гаўрылавіч Венецыянаў (руск.: Алексе́й Гаври́лович Венециа́нов; 7(18).2.1780, Масква ‒ 4(16).12.1847, с. Паддуб’е Цвярской губерні) — рускі жывапісец, адзін з заснавальнікаў бытавога жанру ў рускім жывапісе, акадэмік пецярбургскай АМ (1811).

Вучыўся ў В. Л. Баравікоўскага, служыў у Пецярбургу чыноўнікам (з 1807). У ранні перыяд пісаў інтымныя лірычныя партрэты; некаторыя з іх сваёй эмацыйнасцю блізкія рамантызму (партрэты А. І. Бібікава, 1805-08, Рускі музей, М. А. Фанвізіна, пастэль, 1812, Эрмітаж). У канцы 1807 годзе падрыхтаваў 4 афорты («Вяльможа» і інш.) для зробленага ім выдання «Журнала карыкатур на 1808 год у асобах» ‒ першага ў Расіі ілюстрацыйнага гумарыстычнага лістка, які быў забаронены цэнзурай за сатыру на бюракратызм і разбэшчанасць. У перыяд Айчыннай вайны 1812 выступіў з карыкатурамі на французаў і дваран-галаманаў. Адначасова стварыў шэраг жанравых малюнкаў, якія захавалі эпізоды гарадскога вулічнага жыцця і шляхецкага побыту. З 1819 года, пакінуўшы службу, пасяліўся ў вёсцы Сафонкава Цвярской губерні, дзе пачаў пісаць сцэны сельскага побыту і партрэты-тыпы сялян, «Спячы пастушок»., 1823-24, ‒ усе ў Рускім музеі; «На раллі. Вясна», 1820-я гг., «На жніве. Лета», 1820-я гг., «Галава старога-сяляніна», 1825, «Захарка», 1825, «Сялянка з валошкамі», 1820-я гг., — усё ў Траццякоўскай галерэі).

Зноскі

  1. а б Alexei Gawrilowitsch Wenezianow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б D. V. Sarab’yanov Aleksey Venetsianov // Venetsianov, Aleksey // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T088571
  3. Венецианов Алексей Гаврилович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.