Аляксей Віктаравіч Гаўрыловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Гаўрыловіч)
Футбол
Аляксей Гаўрыловіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Віктаравіч Гаўрыловіч
Нарадзіўся 5 студзеня 1990(1990-01-05)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см[3]
Вага 79 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 32 (0)
2012   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 25 (0)
2013—2015 Беларусь Гомель 71 (2)
2015 Беларусь Слуцк 12 (0)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 14 (1)
2016—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 46 (1)
2018—2019 Беларусь Дынама (Мінск) 35 (2)
2020 Казахстан Акжэтпес (Какшэтаў) 16 (0)
2021 Беларусь Нёман (Гродна) 5 (0)
2021—2022 Расія Чайка (Песчанакопскае) 26 (1)
2022—2023 Расія Валгар (Астрахань) 19 (1)
2023— Беларусь Дынама (Мінск) 11 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 7 (0)
2017—2018 Беларусь Беларусь 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018

Аляксей Гаўрыловіч (нар. 5 студзеня 1990, Пінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, з 2008 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубль. У другой палове сезона 2011, калі галоўным трэнерам быў Сяргей Аўчыннікаў, трывала трапляў у асноўны склад мінскай каманды.

У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану». Здолеў стаць іграком асновы наваполацкага клуба. 20 мая 2012 года, забіўшы апошні пасляматчавы пенальці ў браму «Мінска», дапамог «Нафтану» выйграць Кубак Беларусі 2012.

У студзені 2013 года перайшоў у «Гомель»[4], дзе адразу стаў іграком асновы. Звычайна гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца ці флангавы абаронца.

Сезон 2014 распачаў у якасці правага абаронцы, але неўзабаве быў пераведзены на левы фланг і замацаваўся на новай пазіцыі. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Мардовія», але ў выніку застаўся ў «Гомелі»[6]. У сезоне 2015 года стаў адным з лідараў каманды, стаў выступаць у цэнтры абароны. У ліпені 2015 года з-за нявыплат з боку клуба звярнуўся ў АБФФ[7], а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў «Гомель»[8].

У жніўні 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[9]. Замацаваўся ў аснове «Слуцка», але па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў клуб[10].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[11], а ў ліпені таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[12], дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам, а неўзабаве і капітанам. У чэрвені і ліпені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[13] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Дынама»[14], дзе таксама хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У другой палове 2019 года выконваў функцыі капітана каманды.

У студзені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дынамаўцамі[15] і хутка перайшоў у казахстанскі «Акжэтпес»[16]. У лютым 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў пагадненне[17]. Ужо ў маі 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскі клуб[18].

У чэрвені 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Чайка» з расійскай ФНЛ[19]. Праз месяц пакінуў «Чайку» пасля таго, як яна за ўдзел у дагаварных матчах была пераведзена ў ніжэйшы дывізіён[20], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона ў чэрвені 2022 года[21] і неўзабаве папоўніў склад астраханскага «Валгара»[22]. У чэрвені 2023 года пакінуў астраханскі клуб па заканчэнні кантракта[23].

У жніўні 2023 года стаў іграком мінскага «Дынама»[24]. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[25].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2011 годзе разам з Арцёмам Салаўём увайшоў у канфлікт з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым, з-за чаго перастаў выклікацца ў зборную. Пасля адстаўкі Шуканава ў чэрвені 2012 года новы трэнер Аляксей Вяргеенка вярнуў Гаўрыловіча ў моладзевую зборную.

Таксама выступаў у алімпійскай зборнай. На Алімпійскіх гульнях 2012 выйшаў на замену ў адным матчы.

9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (1:4).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Дынама Мінск Беларусь 23 6
2009 Д1 Дынама Мінск Беларусь 1 0
2010 Д1 Дынама Мінск Беларусь 7 0
2011 Д1 Дынама Мінск Беларусь 24 0
2012 Д1 Нафтан Беларусь 25 0
2013 Д1 Гомель Беларусь 30 1
2014 Д1 Гомель Беларусь 28 0
2015 (1) Д1 Гомель Беларусь 13 1
2015 (2) Д1 Слуцк Беларусь 12 0
2016 (1) Д1 Белшына Беларусь 14 1
2016 (2) Д1 Дынама Брэст Беларусь 14 0
2017 Д1 Дынама Брэст Беларусь 19 0
2018 (1) Д1 Дынама Брэст Беларусь 13 1
2018 (2) Д1 Дынама Мінск Беларусь 13 2
2019 Д1 Дынама Мінск Беларусь 22 0
2020 Д1 Акжэтпес Казахстан 16 0
2021 (1) Д1 Нёман Беларусь 5 0
2021/22 Д3 Чайка Расія 26 1
2022/23 Д2 Валгар Расія 19 1
2023 (2) Д1 Дынама Мінск Беларусь 11 1

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — беларуская гімнастка Алеся Бабушкіна, бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне. Сям’я выхоўвае двух дзяцей[26].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksey Gavrilovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksey Hawrylovich // FBref.com
  3. а б в https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/alyaksej-gaurylovich
  4. Кузьменок переходит в "Динамо" Минск, Гаврилович станет игроком ФК "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). Аіфцыйны сайт «Гомеля» (25 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  5. "Гомель" продлил контракт с Гавриловичем (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. Переход Гавриловича в "Мордовию" не состоится (руск.). football.by (12 лютага 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  7. Алексей Гаврилович: «Обращение в АБФФ? Поболовец сказал: «Пишите, это ваше право» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Павел Ситко и Алексей Гаврилович расстались с "Гомелем" (руск.). football.by (31 ліпеня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. Алексей Гаврилович подписал контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (6 жніўня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  10. Милько, Бамба, Куаджа, Себаи и Гаврилович покинули "Слуцк" (руск.). football.by (1 снежня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  11. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (29 студзеня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
  12. Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (28 ліпеня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
  13. Брестское "Динамо" объявило о расторжении контрактов с Милевским и Гавриловичем (руск.). football.by (19 ліпеня 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
  14. Алексей Гаврилович подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (23 ліпеня 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
  15. Гаврилович и минское "Динамо" прекратили сотрудничество (руск.). football.by (14 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  16. Гаврилович стал игроком "Окжетпеса" (руск.). football.by (16 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  17. Гаврилович стал игроком "Немана" (руск.). football.by (19 лютага 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  18. "Неман" расторг контракт с Гавриловичем (руск.). football.by (31 мая 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  19. Гаврилович подписал двухлетний контракт с "Чайкой" (руск.). football.by (10 чэрвеня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  20. Гаврилович ушел из "Чайки" спустя месяц после подписания контракта. Ранее команду перевели из ФНЛ в ПФЛ (руск.). football.by (8 ліпеня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  21. Гаврилович покинул "Чайку" (руск.). football.by (14 чэрвеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  22. Алексей Гаврилович стал игроком "Волгаря" (руск.). football.by (15 чэрвеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  23. Гаврилович и Ращеня покинули "Волгарь" (руск.). football.by (6 чэрвеня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  24. Алексей Гаврилович стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (3 жніўня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  25. Столичное "Динамо" пролонгировало соглашения с тремя футболистами (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  26. «Никогда не выложу фото в бикини». У капитана брестского «Динамо» скромная и титулованная жена (руск.). by.tribuna.com.