Аляксей Грыцук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Грыцук
Дата нараджэння 3 ліпеня 1910(1910-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1976(1976-05-30) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык, настаўнік, грамадскі дзеяч
Месца працы
Альма-матар

Аляксей Грыцук (3 ліпеня 1910, в. Міхноўка, Бельскі павет, Гродзенская губерня — 30 мая 1976, Кінгстан, Антарыа, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік, старшыня Згуртавання беларусаў Канады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, у 1938 г. завочна гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта са ступенню магістра гісторыі. У час нямецкага уварвання ў Польшчу, удзельнічаў у верасні 1939 года ў абароне Варшавы. Трапіў у палон, адкуль уцёк на радзіму. У часе нямецкай акупацыі член Беларускага камітэта ў Беластоку, у чэрвені 1942 г. прызначаны інспектарам беларускіх школ Беластоцкай акругі, апрацоўваў школьныя падручнікі. У 1944 г. — асветны афіцэр у БКА. Чытаў лекцыі па гісторыі ў 1-ым кадравым батальёне БКА ў Берліне.

З лета 1944 г. на эміграцыі ў Германіі, тры гады правёў у аўстрыйскім Зальцбургу, дзе разам з Уладзімірам Дудзіцкім, Міколам Ганьком, Алесем Салаўём арганізаваў беларускі камітэт.

У студзені 1948 г. выехаў у Канаду, пасяліўся ў Таронта, дзе браў актыўны ўдел у грамадскім і царкоўным жыцці беларускай грамады. Узначальваў Згуртаванне беларусаў Канады ў 19651967 і 19701972 гг., быў адным з актывістаў парафіі св. Кірылы Тураўскага, старшынёй Сектара Рады БНР. Абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную творчасці М. Багдановіча. Працаваў у Універсітэце Куінс у Кінгстане (Антарыа).

Памёр у 1976 г., пахаваны на могілках у Кінгстане.

Жонка Вольга напісала ўспаміны «Мы стваралі сваю Беларусь: Жыццё і дзейнасць Аляксея Грыцука», выдадзеныя ў Мінску ў 2007 г.

Зноскі


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]