Аляксей Дзмітрыевіч Данілаў
Аляксей Дзмітрыявіч Данілаў | |
---|---|
Алексей Дмитриевич Данилов | |
Дата нараджэння | 4 (17) сакавіка 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1944 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1944 |
Званне | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аляксей Дзмітрыевіч Данілаў (4 (17) сакавіка 1907 — 13 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, стралок 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі радавы, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Ужга (цяпер вёска Воцкая Кайгародскага раёна Рэспублікі Комі) у сям'і селяніна. У 1929 годзе скончыў школу другой ступені ў вёсцы Аб'ячава і пераехаў у Мардовію, дзе паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум. Да пачатку вайны працаваў аграномам МТС.
У Чырвонай Арміі з мая 1942 года. Ваяваў на Данскім, Бранскім, Цэнтральным, Беларускім франтах. Падчас фарсіравання Дняпра 28 верасня 1943 года парторг роты Данілаў, рызыкуючы сваім жыццём, выратаваў ад гібелі двух параненых байцоў, якія танулі. Пры адбіцці контратак з 29 верасня па 3 кастрычніка ў раёне вёскі Вялле знішчыў каля 50 фашыстаў. 13 студзеня 1944 года загінуў у баі за вызваленне беларускага горада Калінкавічы. Пахаваны ў Калінкавічах.
15 студзеня 1944 года Аляксею Дзмітрыевічу Данілаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны Ордэнам Леніна
У вёсцы Вотская створаны музей Аляксея Данілава, яго імем у 1980 годзе была названая асноўная агульнаадукацыйная школа. У горадзе Калінкавічы і вёсцы Кайгарадок устаноўлены мемарыяльныя бюсты[1].
Зноскі
- ↑ В опустевшем доме Героя . Газета «Республика». Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2012. Праверана 7 жніўня 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аляксей Дзмітрыевіч Данілаў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Валагодскай губерні
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Калінкавічах
- Пахаваныя ў Калінкавічах
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Комі