Перайсці да зместу

Аляксей Нічыпаравіч Карпюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Карпюк)
Аляксей Нічыпаравіч Карпюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 красавіка 1920(1920-04-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 1992(1992-07-14)[1] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Аляксей Нічыпаравіч Карпюк (14 красавіка 1920(1920-04-14)[1], Страшэва[d], гміна Гарадок[d], Беластоцкі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка14 ліпеня 1992(1992-07-14)[1], Гродна[2]) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і[3] на Падляшшы, бацька быў сябрам КПЗБ[4]. У 1934 годзе скончыў сямігодку[4] і ў 1938—1939 гадах вучыўся ў польскай гімназіі ў Вільні, пасля яе закрыцця, у 1939—1941 гадах — у Навагрудскім педагагічным вучылішчы (разам з Уладзімірам Калеснікам[4]).

У гады Другой сусветнай вайны ўваходзіў у склад савецкай падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы (канец 1942 года) быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф[3][4][4]. Увосень 1943 года ўцёк з лагера і прыняў удзел у савецкай партызанскай барацьбе[5]. У 1944 быў камандзірам партызанскага атрада імя Кастуся Каліноўскага на Гродзеншчыне. У 1944—1945 гадах служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены, інвалід II групы[4].

Пасляваенны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе ўступіў у КПСС[4]. Скончыў аддзяленне англійскай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута (1949).

Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага раённым аддзеле народнай адукацыі (1949—1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951—1953). У друку дэбютаваў у 1953 годзе аповесцю «У адным інстытуце»[3]. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР і БССР з 1953 года. Працаваў у Гродзенскім педагагічным нстытуце (1953—1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955—1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 года — загадчык агенцтва «Інтурыст» (Гродна), з 1965 года — сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1970 года — упаўнаважаны УААП па вобласці.

Палітычны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

Вакол Аляксея Карпюка ў Гродне ў 1960—1970-х гадах узнік своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлігенцыі. У розныя часы з гэтым асяродкам кантактавалі Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, Браніслаў Ржэўскі. Аляксей Карпюк падтрымліваў кантакты з пісьменнікамі-дысідэнтамі ў СССР[4]. Сам А. Карпюк пашыраў забароненую ў БССР літаратуру, ліставаўся з Аляксандрам Салжаніцыным, які перадаў яму для магчымай публікацыі сваю п’есу «Свеча на ветру» і апавяданні «Правая кисть» і «Как жаль!»; кантактаваў з сям’ёй Ларысы і Янкі Геніюшаў. Тэлефонныя размовы А. Карпюка пачалі праслухоўваць, у яго кватэры рабіліся тайныя вобыскі. Аднойчы нехта папярэдзіў пра магчымы вобыск — тады Карпюк знішчыў лісты Аляксандра Салжаніцына, самвыдат (напрыклад, раман Яўгеніі Гінзбург «Крутой маршрут» і г.д.). Паводле ўспамінаў жонкі Карпюка, «нелегальную прадукцыю… ўначы склалі і ўтапілі, … але нешта і захавалася».

20 чэрвеня 1969 года старшыня КДБ СССР Юрый Андропаў накіраваў у ЦК КПСС сакрэтны ліст, дзе гаварылася: «Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі мае звесткі пра палітычна нездаровыя настроі беларускіх пісьменнікаў — члена КПСС Карпюка і Быкава… Карпюк нелегальна распаўсюджвае сярод сваіх знаёмых розныя пасквілі ў выглядзе кнігі Гінзбурга-Аксёнава «Круты маршрут» і іншыя. Адмоўна ўздзейнічае на моладзь… Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі з санкцыі ЦК кампартыі рэспублікі рыхтуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне магчымых варожых акцый названых асоб». 21 красавіка 1972 года Аляксей Карпюк быў выключаны з КПСС з абвінавачваннем у нацыяналізме, кулацкім паходжанні, хлусні пра сваё мінулае — лагерныя дакументы (цяпер на месцы гэтага лагера, які размешчаны на тэрыторыі Польшчы, створаны музей) былі сфальсіфікаваны афіцэрамі КДБ Фаміным і Клімовічам. У 1970—1972 гадах не мог нідзе ўладкавацца на працу. А. Карпюк прабіваўся да Пятра Машэрава, і той дапамог яму — у красавіку 1973 года А. Карпюку далі вымову (за выступы супраць афіцыйнай палітыкі партыі) і аднавілі ў партыі. Назіранні за А. Карпюком усё адно працягваліся, але, як сведчаць сучаснікі, «не было ніводнага якога-небудзь прадстаўнічага пісьменніцкага форуму ў Беларусі, дзе б не выступаў Карпюк… ён не саромеўся казаць праўду», «не было ніводнага сходу ў Саюзе пісьменнікаў, на якім не выступіў бы Карпюк і не «ўрэзаў» бы па першае чысло якому-небудзь асвінеламу глаўначпупсу — партыйнаму ці літаратурнаму». Сын Аляксея Карпюка Іван напісаў у маі 1976 ліст, адрасаваны Андропаву, дзе гаварылася, што яму, выдатніку МІФІ, не даюць уладкавацца на працу, бо на ім нейкае таўро[4].

У 1977—1981 гадах — дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродна (адзін з самых нацыянальных па духу музеяў Беларусі ў савецкія часы[4]). З 1978 года — зноў сакратар Гродзенскага аддзялення СП БССР[3].

Перабудова. Апошнія гады

[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 1980-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Гродні: адзін з актывістаў БНФ і заснавальнікаў ЗБС «Бацькаўшчына», меў цесныя кантакты з клубам «Паходня»[4]. У пачатку 1990-х спрычыніўся да вяртання праваслаўнай царкве Каложскага храма.

У 1989 годзе Аляксей Карпюк актыўна праявіў сябе як публіцыст — апублікаваў шэраг артыкулаў са сваёй трактоўкай, далёкай ад афіцыёзнай ацэнкі, падзей 1939 года (Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і далучэнне да БССР)[6]. Бюро Гродзенскага абкаму КПБ прыняло спецыяльную пастанову пра гэтыя артыкулы, дзе сцвярджалася, што «Карпюком суб’ектыўна, аднабакова паказана вызваленчая місія Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года, па-свойму трактуецца стаўленне жыхароў да воінаў і ход калектывізацыі ў 40–50-я гады». Менавіта гэтая пастанова стала падставай для напісання Васілём Быкавым артыкула ў абарону Карпюка. Аляксей Карпюк стаў аб’ектам нападак у часопісе «Политический собеседник», дзе пра яго былі пададзеныя фальшывыя звесткі. Карпюк падаў у суд на аўтара артыкула і 2 красавіка 1991 года выйграў працэс. Вярхоўны Суд БССР 12 ліпеня 1991 года пацвердзіў асноўныя пункты судовага выраку. 5 красавіка 1991 года Карпюк выйшаў з КПСС, матывуючы гэта тым, што «разуверыўся ў прынцыпах марксізму-ленінізму ды прыйшоў да высновы, што ідэі яго ўтапічныя, …прыдуманыя бюракратамі ў кабінэтах», але партыйны білет пакінуў сабе «на памяць аб летуценнях сваёй маладосці»[4].

Памёр 14 ліпеня 1992 года. Як партызан і франтавік быў пахаваны з вайсковым ушанаваннем і салютам у Гродне на могілках па праспекце Касманаўтаў пад тагачасным дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягам[7].

Аляксей Карпюк вядомы як аўтар твораў пра жыццё Заходняй Беларусі ў першай палове XX стагоддзя — тэме, якая дазваляла ва ўмовах савецкай цэнзуры раскрываць некаторыя старонкі нацыянальнай гісторыі (аповесць «Данута», раман-быль «Вершалінскі рай» пра культ Альяша Клімовіча і інш.)[4]

Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарыс, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», 1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (пра рэлігійную групу Альяша Клімовіча на Падляшшы, якая збудавала вёску Вершалін, 1974), «Ольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт» (1985), «Дзве сястры» (казка, 1986), раман «Карані» (1988). У 1991 годзе напісаў аповесць «Белая дама», дзе ўзнавіў падзеі беларускай гісторыі часоў ВКЛ. Выбраныя творы ў 2 тамах выйшлі у 1980 і 1990—1991 гадах[3], а таксама Выбраныя творы (2007) у серыі «Беларускі кнігазбор»[8].

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам польскага ордэна «Віртуці Мілітары». Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».[3].

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]
  • Імя А. Н. Карпюка носіць адна з вуліц Гродна[9]
  • Мемарыяльная шыльда усталяваная на будынку № 49 па вуліцы Элізы Ажэшкі ў Гродне [10]
  • Да 100-годдзя Карпюка быў створаны віртуальны музей жыцця пісьменніка[11]
  1. а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #140250913 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #140250913 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. а б в г д е Гардзіцкі…
  4. а б в г д е ё ж з і к л м Дэмакратычная…
  5. Хто такі Аляксей Карпюк і чаму пра яго памятаюць гродзенцы . Hrodna.life - навіны Гродна (26 лютага 2024). Праверана 26 лютага 2024.
  6. Карпюк А. Печальные были // Гродненская правда 20-21.07.1989; Карпюк А. Чтобы больше было правды // Гродненская правда 05.10.1989; Карпюк А. Варашылаўскія стралкі // ЛіМ. 20.10.1989.
  7. 31 год таму памёр Аляксей Карпюк: 9 фактаў пра знакамітага гродзенца . Hrodna.life - навіны Гродна (26 лютага 2024). Праверана 26 лютага 2024.
  8. У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008(недаступная спасылка) — Эл.рэсурс nashaniva.by
    Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Уклад., прадм., камент. А. Фядута. Мінск, 2007. — 600 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура) У кнізе: аповесці «Данута», «Развітанне з ілюзіямі», драма «Канец свету», у раздзеле Публіцыстыка — выступ на 5‑м з’ездзе пісьменнікаў у Мінску і «Перэпетыі пошукаў»; лісты да Янкі Брыля, Міхася Забэйды-Суміцкага, Максіма Танка, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Міхаіла Гарбачова і інш; успаміны пра А. Карпюка: Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак, урыўкі з успамінаў Барыса Клейна і Васіля Быкава
  9. Перечень наименований элементов улично-дорожной сети г. Гродно. grodno.gov.by. Праверана 26 лютага 2024.
  10. У Горадні адкрылі памятную дошку пісьменьніку Аляксею Карпюку // Радыё Свабода, 15 красавіка 2019
  11. Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна. Электронны музей А.Н. Карпюка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2024. Праверана 26 лютага 2024.
  • ANH. F-3 (Аляксей Карпюк);
  • Центр Хранения Современной Документации. Фонд 5, опись 61, ед. хранения 8182 (ролик № 009867).
  • Постановление Бюро Гродненского обкома КПБ "Об обращении и письмах ветеранов войны и труда в обком КПБ на публикации А. Н. Карпюка в газете «Гродненская гравда» // Гродненская правда 23.12.1989;
  • Быков В. В железной раковине // Литературная газета. № 14, 04.06.1990;
  • Леденеев Я. Истина дороже всего // Политический собеседник. 1990, № 10;
  • Бабич Д. Он был в России больше, чем поэт… 14 малоизвестных фактов из жизни Ю. В. Андропова // Комсомольская правда. 16.10.1992;
  • Бабич Д. Как «жучки» точили книги Быкова // Комсомольская правда. 16.02.1993;
  • Тарас В. На острове воспоминаний // Нёман. 1998, № 5;
  • Каментар-інтэрвію з Карпюком да артыкула ў «Гродненской правде» за 23 снежня 1989 году // Рэанімова. 1990, № 1 (7).