Аляксей Леанідавіч Радзюк
Аляксей Леанідавіч Радзюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 1986 |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч |
Вядомы як | дэкан гуманітарнага факультэта ПДУ |
Аляксей Леанідавіч Радзюк (нар. у 1986 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў ў 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2009 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009-2012 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2010-2011 гадах стажыраваўся ў Польшчы.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў у 2014 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Беларускія кааператывы ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)». Навуковы кіраўнік - Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч.
З 2012 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, займаў пасаду намесніка дэкана юрыдычнага факультэта і адначасова дацэнта кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2022 года займае пасаду дэкана гуманітарнага факультэта ПДУ.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, гісторыі беларускага нацыянальна руху ў Заходняй Беларусі, гісторыі дзейнасці беларускіх палітычных партый і арганізацый у гэтым рэгіёне, гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краю, у прыватнасці гісторыі кааператыўнага руху ў Заходняй Беларусі і ўдзелу ў ім беларусаў, асобным патынням краязнаўства, лакальнай і вуснай гісторыі і інш.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014)
- Нагрудны памятны знак "За ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі" Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выбраныя навуковыя артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Савецка-польская мяжа ў калектыўнай памяці беларускага насельніцтва Докшыцкага раёну / А. Л. Радзюк // ARCHE Пачатак. – 2009. – № 8. – С. 97–114.
- Беларуская спажывецкая кааперацыя на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1930-я гады / А. Радзюк // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2012. — Вып. 27. — С. 127―131.
- Роля арганізацыі "Змаганне" ў заходнебеларускім кааператыўным руху (1928―1930 гг.) / В. Даніловіч, А. Радзюк // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2012. — Вып. 27. — С. 122―126.
- Беларускія кааператывы ў Заходняй Беларусі: сучасны стан даследавання праблемы / А. Л. Радзюк // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. – 2011. – № 2. – С. 66–73.
- Месца кааперацыі ў структуры беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы (1921–1939 гг.) / А. Л. Радзюк // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. – 2012. – № 2. – С. 76–82.
- Спецыфіка рэалізацыі польскага кааператыўнага заканадаўства на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1920–1939 гады). / А. Л. Радзюк // Вестник Полоцкого государственного университет. – 2012. – № 9. – С. 74–77.
- Беларускі кааператыўны рух на тэрыторыі Сярэдняй Літве (1920–1922 гг.) / А. Л. Радзюк // Вестник Гродненского государственного университета. – 2012. – № 3. – С. 46–52.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Архівавана 27 лістапада 2020.
- Профіль аўтара на ELIBRARY.RU(недаступная спасылка)
- Профіль аўтара ў Google Scholar