Аляксей Дзмітрыевіч Лягчылін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксей Лягчылін)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксей Лягчылін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Дзмітрыевіч Лягчылін
Нарадзіўся 11 красавіка 1992(1992-04-11)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Нёман
Нумар 46
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2015 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 101 (7)
2016 Сцяг Беларусі Мінск 26 (5)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 29 (3)
2018 — Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 14 (3)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 6 (1)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 5 (0)
2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 7 (1)
2017 Сцяг Беларусі Беларусь 1 (0)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 чэрвеня 2017.

Аляксей Лягчылін (нар. 11 красавіка 1992, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», з 2009 года гуляў за галоўную каманду. У сезоне 2012 не з’яўляўся на полі па прычыне траўмы. У сезоне 2013 толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. 30 верасня 2013 года пасля доўгага перапынку зноў выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёмана». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У сезоне 2014 ужо быў трывалым іграком асновы, гуляў у апорнай зоне. 7 мая 2014 года адзначыўся дублем у браму салігорскага «Шахцёра» (выніковы лік 3:0). Усяго за сезон 2014 забіў 4 мячы. У сезоне 2015, нягледзячы на фінансавыя праблемы, застаўся ў гродзенскім клубе, яшчэ больш замацаваўшыся ў аснове.

У студзені 2016 года папоўніў склад футбольнага клуба «Мінск»[2]. У сезоне 2016 быў асноўным апорным паўабаронцам мінчан. У студзені 2017 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[3]. У першай палове сезону 2017 трывала гуляў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[4].

У ліпені 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2013 у Санкт-Пецярбургу, правёў усе 6 матчаў і забіў 1 гол (у браму Таджыкістана).

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матчу супраць Швейцарыі (0:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Нёман Сцяг Беларусі 1 0
2008 дубль Нёман Сцяг Беларусі 16 1
2009 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 3 0
2010 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 21 0
2011 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 15 0
2012 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 0 0
2013 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 7 1
2014 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 29 4
2015 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 26 2
2016 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 26 5
2017 Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 23 3
2018 (1) Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 6 0
2018 (2) Д1 Нёман Сцяг Беларусі 14 3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]