Аляксей Мікалаевіч Апухцін
Аляксей Мікалаевіч Апухцін | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 (27) лістапада 1840[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 (29) ліпеня 1893[3] (52 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік |
Гады творчасці | з 1854 |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | руская |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Аляксей Мікалаевіч Апухцін (руск.: Алексе́й Никола́евич Апу́хтин; 15 [27] лістапада 1840, Болхаў, Арлоўская губерня, Расійская імперыя — 17 [29] ліпеня 1893, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — рускі паэт, празаік, чыноўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і. Дзяцінства прайшло ў радавым маёнтку бацькі — вёсцы Паўладар. У 1859 годзе скончыў Імператарскае вучылішча правазнаўства, дзе пасябраваў з П. І. Чайкоўскім. Быў адным з рэдактараў «Вучылішчнага весніка». Меў выдатныя адзнакі па ўсіх прадметах.
Па заканчэнні вучылішча служыў у міністэрстве юстыцыі (у адным дэпартаменце з Чайкоўскім).
З 1862 года жыў у сямейным маёнтку ў Арлоўскай губерні, у 1863—1864 гадах лічыўся старшым чыноўнікам асаблівых даручэнняў пры губернатары. Затым вярнуўся ў Пецярбург, дзе паступіў на службу ў міністэрства ўнутраных спраў, некалькі разоў выязджаў за мяжу па службовых патрэбах.
У 1870-х гадах у яго пачалося атлусценне, асабліва цяжкае ў апошнія гады. Незадоўга да смерці захварэў таксама на вадзянку, апошнія дні жыцця правёў практычна дома, з цяжкасцю рухаючыся.
Памёр 17 (29) жніўня 1893 года ў Санкт-Пецярбургу, пахаваны на Мікольскіх могілках. У 1956 годзе прах і помнік перанесены на Літаратарскія масткі Волкаўскіх могілак.
Зноскі
- ↑ а б в Апухтин // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ а б Апухтин, Алексей Николаевич // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 938.
- ↑ Русские писатели 1800—1917: Биографический словарь (русский) / пад рэд. P. Nikolayev — М.: Вялікая расійская энцыклапедыя, 1989. — Т. 1. — 672 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).