Перайсці да зместу

Аляксей Мікалаевіч Арбузаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мікалаевіч Арбузаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 (26) мая 1908[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1986(1986-04-20)[3][4][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, акцёр, пісьменнік, аўтар
Жанр п’еса
Мова твораў руская
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»

Аляксей Мікалаевіч Арбузаў (руск.: Алексе́й Никола́евич Арбу́зов; 13(26).5.1908, Масква — 20 красавіка 1986) — савецкі драматург.

Скончыў тэатральную школу ў Ленінградзе. Друкаваўся з 1930 года. Аўтар п’ес «Далёкая дарога» (1935), «Таня» (1939), «Горад на світанку» (1941, новая рэд. 1957), «Домік на ўскраіне» (1943), «Гады падарожжаў» (1954)), «Іркуцкая гісторыя» (1959), «Згублены сын» (1961), «Нас дзесьці чакаюць» (1962), «Мой бедны Марат» (1965), «Начная споведзь» (1967) і інш.

У 1939 годзе разам з В. М. Плучэкам арганізаваў Маскоўскую тэатральную студыю, больш вядомую як «Арбузаўская студыя». З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны студыя была пераўтворана ў франтавы тэатр і спыніла сваё існаванне пасля заканчэння вайны.

Першай па-сапраўднаму паспяховай п’есай Аляксея Арбузава стала «Таня», напісаная ў 1939 годзе і ў тым жа годзе пастаўленая Андрэем Лабанавым у Тэатры Рэвалюцыі, з Марыяй Бабанавай у галоўнай ролі. П’есы Аляксея Арбузава ставілі ў многіх краінах свету.

Зноскі

  1. Арбузов Алексей Николаевич // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. Арбузов Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Aleksei Arbuzov // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Itaú Cultural Aleksei Arbuzov // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.