Аляксей Мікалаевіч Бацян
Аляксей Мікалаевіч Бацян | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 лютага 1917 ці 1917[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 2020 ці 2020[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР |
Званне | палкоўнік[2] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Аляксей Мікалаевіч Бацян (10 лютага 1917, Чартавічы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 13 лютага 2020, Масква, Расія) — савецкі разведчык, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Герой Расійскай Федэрацыі (2007). Існуе версія, што адыграў значную ролю ў захаванні Кракава ад разбурэння германскімі войскамі[3], чаму пярэчаць гісторыкі[4][5].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус[6]. Ягоны бацька ездзіў на заробкі ў Германію і Аргенціну, навучыў сына нямецкай мове. Аднак дома ў сям’і размаўлялі па-беларуску[7].
Па заканчэнні школы быў прызваны ў польскую армію, у складзе якой служыў унтэр-афіцэрам 3-га дывізіёна зенітнай артылерыі ў Вільні. Падчас Польскай абарончай вайны ў верасні 1939 года камандаваў разлікам зенітнай гарматы, удзельнічаў у баях супраць нацысцкага ўварвання ў Польшчу. Пад Варшавай збіў тры самалёты Junkers.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР вярнуўся ў родную вёску, некаторы час выкладаў у пачатковай школе.
У 1940 годзе накіраваны на службу ў органы НКУС СССР, у 1941 годзе скончыў выведвальную школу. У лістападзе 1941 года ў якасці камандзіра разведвальна-дыверсійнай групы перакінуты за лінію фронту. Удзельнічаў у абароне Масквы.
У 1942 годзе накіраваны ў глыбокі тыл ворага ў заходнія раёны Украіны і Беларусі. Дзейнічаў там як самастойна, так і ў складзе буйных партызанскіх атрадаў. Быў намеснікам па выведцы камандзіра партызанскага злучэння Героя Савецкага Саюза В. А. Карасёва.
Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам была праведзена аперацыя па выбуху нямецкага гебітскамісарыата ў горадзе Оўручы Жытомірскай вобласці Украінскай ССР, калі там знаходзілася інспекцыя з Германіі. У выніку гэтай аперацыі 9 верасня 1943 года загінулі 80 нямецкіх афіцэраў. За гэтую аперацыю Аляксей Бацян быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза, аднак узнагароджаны не быў.
У маі 1944 года па заданні Цэнтра на чале групы з 28 чалавек здзейсніў пераход у Польшчу, маючы задачу арганізацыі разведкі размяшчэння і перамяшчэння суперніка ў раёне горада Кракава. Дзякуючы добраму веданню польскай мовы і культуры мясцовага насельніцтва, а таксама сваім арганізатарскім здольнасцям, Аляксей Бацян здолеў арганізаваць узаемадзеянне і сумесныя баявыя аперацыі з такімі рознымі палітычнымі сіламі.
У канцы 1944 года яго дыверсійная група змагла захапіць інжынера-картографа, які распавёў, што Гітлер загадаў знішчыць Кракаў. Пры адступленні салдаты вермахта павінны былі падарваць шэраг помнікаў культуры горада, масты праз Віслу і Ражноўскую плаціну, пасля чаго горад аказаўся б цалкам затоплены.
Пад кіраўніцтвам Бацяна адбылася аперацыя, у выніку якой выбухам былі знішчаны звыш сотні тон трацілу і боепрыпасаў. Нямецкія часткі апынуліся без снарадаў і былі вымушаныя спешна адступаць, што было падобным на панічныя ўцёкі. У выніку немцы не змаглі выканаць загад Гітлера, Ражноўская плаціна ацалела, а разам з ёй і Кракаў. Па ўспамінах разведчыка, пасля выратавання горада Гітлер прызначыў за яго галаву буйную суму[3].
У апошнія месяцы вайны група Аляксея Бацяна дзейнічала ў тыле ворага на акупаванай тэрыторыі Чэхаславакіі.
У 1983 годзе ў званні палкоўніка звольнены ў адстаўку па ўзросце. Да 1989 года працягваў працаваць у органах КДБ СССР у якасці грамадзянскага спецыяліста.
Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 10 мая 2007 года «за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў ходзе аперацыі па вызваленні польскага горада Кракава і прадухіленні знішчэння яго нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў» Аляксею Бацяну прысвоена званне героя Расійскай Федэрацыі з уручэннем медалі «Залатая Зорка».
Пасля вайны пражываў у Маскве. Неаднаразова наведваў Беларусь, апошні раз у 2017 годзе[8][7]. Памёр на 104-м годзе жыцця. Пахаваны 17 лютага 2020 года на Траякураўскіх могілках.
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны шматлікімі савецкімі і расійскімі ордэнамі і медалямі, а таксама вышэйшай ваеннай узнагародай Польшчы — ордэнам Virtuti Militari. Ганаровы грамадзянін горада Ілжа (Польшча).
Лічыцца, што Аляксей Бацян стаў прататыпам галоўнага героя рамана Юліяна Сямёнава «Маёр Віхор» і аднайменнага савецкага мастацкага фільма[3]. Па іншай версіі, прататыпам стаў украінскі вайсковец Яўген Беразняк[9].
Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]
У 2009 годзе польскі гісторык Мацей Коркуць у інтэрв’ю газеце «Rzeczpospolita» назваў гісторыю пра выратаванне Бацяном Кракава «творам расійскай прапаганды». На яго думку, падрыў выбухоўкі ў Ночым Сончы не мог мець дачынення да выратавання Кракава, паколькі падчас выбуху Чырвоная Армія ўжо займала горад. Адпаведна ў немцаў не было магчымасці выкарыстаць выбухоўку па прызначэнні[7].
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 25 кастрычніка 2021.
- ↑ а б http://redstar.ru/zabytyj-nelegal/
- ↑ а б в Легендарны савецкі разведчык памёр у 103 гады
- ↑ https://www.rp.pl/artykul/261082-Czy-agent-NKWD-ocalil-Krakow.html
- ↑ https://www.rp.pl/Historia/302119981-Radziecki-szpieg-Aleksiej-Botian-skonczyl-sto-lat.html
- ↑ Аляксей Мікалаевіч Бацян на сайце «Героі краіны» (руск.)
- ↑ а б в «Чалавек, які выратаваў Кракаў»: Мая першая мова — беларуская
- ↑ Маёр Віхр наведаў радзіму
- ↑ Памёр легендарны «маёр Віхор», Герой Украіны, выратавальнік Кракава
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксей Мікалаевіч Бацян на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Героі Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Мужнасці
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
- Кавалеры ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
- Асобы
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Разведчыкі СССР
- Супрацоўнікі КДБ СССР
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Палкоўнікі СССР
- Стагадовыя доўгажыхары