Аляксей Мікалаевіч Бойка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Мікалаевіч Бойка
Дата нараджэння: 28 ліпеня 1976(1976-07-28) (43 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:

Аляксей Мікалаевіч Бойка (нар. 28 ліпеня 1976, г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2006 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1994 годзе Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 2005 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут чыгуначнага транспарту. У 19951996 гадах у НВПС УУС Гомельскага аблвыканкама. У 19961998 гадах служыў ва Узброеных Сілах Беларусі. У 19981999 гадах працаваў у Цэнтральным раённым аддзеле Аб’яднання «Ахова» пры МУС РБ; у 19992000 гадах у праектным інстытуце «Гомельграмадзянпраект»; у 20002002 гадах Рэспубліканскім алмазаапрацоўчым унітарным прадпрыемстве «Гомельскае ВА Крышталь»; у 2003 годзе ў ТДА «Дызайн-Цэнтр»; у 2004 годзе ў дызайн-студыі «Ар-нуво»; у 20042005 гадах у філіяле ПКМ «Будпраект» ААТ «Гомельпрамбуд»; у 2006—2007 гадах у Замежным прыватным архітэктурна-праектным унітарным прадпрыемстве «Фармат БСТ»; з 2007 года ў ТДА «Імір А».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: шматпавярховы жылы дом па вул. Навагорская ў г. Масква (20022004, канстр. С. Малашэнка); аўтасалон аўтамабіляў маркі Шэўрале, Кадылак, Опель прадпрыемства «Мультымотарс» па вул. Магілёўская 43а, у г. Мінску (20052007, будаўніцтва 20062008, канстр. С. Чучвага , Ю. Елісееў).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бойко Алексей Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.