Аляксей Мікалаевіч Загідулін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мікалаевіч Загідулін
Дата нараджэння 9 снежня 1978(1978-12-09) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Альма-матар

Аляксей Мікалаевіч Загідулін (нар. 9 снежня 1978, Гродна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2005), дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гродне ў 1978 г. У 2001 г. скончыў факультэт гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Стажыраваўся ў Люблінскім універсітэце (Польшча). У 2005 г. абараніў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдацкую дысертацыю па тэме «Нацыянальная і канфесіянальная палітыка польскіх улад у адносінах да беларусаў у Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)», навуковы кіраўнік — прафесар Іван Крэнь. Працуе дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, у 2009—2014 гг. намеснік дэкана факультэта па навуковай рабоце. Выкладае наступныя курсы: «Гісторыя Беларусі», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый», «Гісторыя культуры Беларусі», спецкурсы «Этнаканфесійная палітыка польскіх улад у Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)», «Гісторыя Заходняга рэгіёна Беларусі». Навуковыя інтарэсы: нацыянальныя і канфесіянальныя адносіны ў Беларусі ў першай палове XX ст., гісторыя беларускай культуры, заходнебеларускай архітэктуры.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Загидулин Алексей Николаевич // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: библиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С. 130.