Аляксей Мікалаевіч Северцаў
Аляксей Мікалаевіч Северцаў | |
---|---|
руск.: Алексей Николаевич Северцов | |
Дата нараджэння | 11 (23) верасня 1866 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 1936[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Аляксеевіч Северцаў |
Жонка | Maria Severtsova[d] |
Дзеці | Sergey Severtsov[d] |
Род дзейнасці | палеантолаг, заолаг, выкладчык універсітэта, біёлаг, навуковец |
Навуковая сфера | марфалогія[d] і эвалюцыйная біялогія[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар прыродазнаўчых навук[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
медаль імя Бэра[d] (1919) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Мікалаевіч Се́верцаў[5] (руск.: Алексей Николаевич Северцов; 23 верасня 1866 — 19 снежня 1936) — рускі і савецкі біёлаг, заснавальнік эвалюцыйнай марфалогіі жывёл. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1920), Акадэміі навук Украінскай ССР (1925). Сын М. А. Северцава, бацька С. А. Северцава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]М. А. Северцаў нарадзіўся ў Маскве. У 1890 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань М. А. Мензбіра. Застаўся ва ўніверсітэце і ў 1895 годзе атрымаў званне магістра заалогіі, у 1898 годзе — доктара заалогіі[6]. Працаваў за мяжой у Францыі, Іспаніі, Італіі. З 1899 года прафесар Юр’еўскага ўніверсітэта, з 1902 года — прафесар Кіеўскага ўніверсітэта. У 1911—1930 гадах А. М. Северцаў у Маскоўскім універсітэце — ардынарны прафесар кафедры заалогіі, параўнальнай анатоміі і фізіялогіі фізіка-матэматычнага факультэта, правадзейны член Навукова-даследчага інстытута заалогіі пры ім у 1922—1930 гадах і член універсітэцкай камісіі дапамогі галадаючым (1922)[6]. З 1930 года дырэктар Лабараторыі эвалюцыйнай марфалогіі Акадэміі навук СССР[6].
Памёр А. М. Северцаў 19 снежня 1936 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па параўнальнай анатоміі і эмбрыялогіі пазваночных жывёл, заканамернасцях эвалюцыйнага працэсу. Аднавіў філагенетычнае дрэва ніжэйшых пазваночных, распрацаваў вучэнне пра біялагічны прагрэс, тыпы філагенетычных змен органаў і функцый. Высунуў тэорыю паходжання пяціпальцавай канечнасці з 7—10-прамянёвай канечнасці продкаў, якая адбылася, у сваю чаргу, ад шматпрпрамянёвага плаўніка старажытных рыбападобных форм. Распрацаваў тэорыю філэмбрыягенезу. Займаўся праблемамі ўзаемаадносін індывідуальнага і гістарычнага развіцця і інш. Адкрыў закон змены фаз (напрамкаў) эвалюцыі, правіла чаргавання галоўных напрамкаў эвалюцыі (Северцава закон).
Зноскі
- ↑ а б в Северцов Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д Фокин С. И., Завойская Н. Е. Владимир Тимофеевич Шевяков (1859–1930): изучение простейших Неаполитанского залива. История длиною в жизнь. Часть II. В советской России, Wladimir Timopheevich Schewiakoff (1859–1930): An Investigation of Protists of the Gulf of Naples. The Life Long Story. Part II. In Soviet Russia // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 2. — С. 25–52. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Рожнов В. В., Св. В. Найденко История биологической науки в истории академического здания на Ленинском проспекте в Москве, The history of biological science in the history of the academic building on Leninsky Prospekt in Moscow // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 1. — С. 7–23. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2021-11001
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Северцов Алексей Николаевич (руск.). Летопись Московского университета. // Летопись Московского университета
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Северцаў Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 290. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Се́верцов Алексей Николаевич / Матвеев Б. С. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 157. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Аляксея Мікалаевіча Северцава на афіцыйным сайце РАН (руск.)
- Северцов Алексей Николаевич (руск.). Летопись Московского университета. Праверана 2021-9-24. // Летопись Московского университета
- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 19 снежня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі МДУ
- Дактары прыродазнаўчых навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Члены РАН
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Асобы на марках
- Прафесары МДУ
- Правадзейныя члены АН СССР
- Акадэмікі АН УССР
- Заолагі Расіі
- Заолагі СССР
- Эвалюцыяністы