Аляксей Міхайлавіч Багамолаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Міхайлавіч Багамолаў
Дата нараджэння 19 снежня 1919(1919-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 2013(2013-10-02) (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці аграном, селекцыянер
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук[d]
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Аляксей Міхайлавіч Багамолаў (19 снежня 1919, с. Вялікае Іванаўскае, цяпер Раменскі раён, Маскоўская вобласць — 2 кастрычніка 2013, г. Горкі) — беларускі аграном і селекцыянер. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт. Заслужаны аграном (1960). Ганаровы грамадзянін Горацкага раёна (2010). Ганаровы прафесар БДСГА (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе паступіў у БСГА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў БСГА ў 1947 годзе. З таго ж года працаваў у акадэміі навуковым супрацоўнікам, а з 1953 г. — дырэктарам Беняконскай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. У 19561965 гадах — арганізатар і першы дырэктар Гродзенскай абласной дзяржаўнай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. Вывеў новы сорт азімага жыта «Беняконскае», які быў раяніраваны па Беларусі, Літве, Калужскай вобласці.

З 1965 года ў БСГА загадчык кафедры селекцыі і насенняводства, з 1976 года прарэктар па навуковай рабоце, прафесар кафедры селекцыі і насенняводства (1982).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У акадэміі вёў навукова-даследчую работу па вывядзенні новых высокаўраджайных сартоў азімага жыта, яравога ячменю.

Аўтар звыш 500 надрукаваных навуковых і публіцыстычных прац па агранаміі. Аўтар кнігі-альбома «Из пепла и руин» (2004), у які ўвайшлі фотаздымкі, зробленыя ім самім трафейным фотаапаратам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Славы 3-й ступені (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), «Знак Пашаны» (1974), медалём «За адвагу» і 16-ю іншымі дзяржаўнымі медалямі і медалямі ВДНГ СССР, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Багамолаў Аляксей Міхайлавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 545.
  • Богомолов Алексей Михайлович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / автор-составитель Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. — Могилев, 2005. — С. 8-9.
  • Власенко, М. Очарованный жизнью / Михаил Власенко // Зямля i людзi. — 2009. — 23 снежня. — С. 10.
  • Екель, Л. Соль земли/ Л. Екель // Неман. — 2008. — № 12. — С. 162—171.
  • Зарэцкі, А. Жыццёвы шлях : навука і вытворчасць / А. Зарэцкі // Ленінскі шлях (Горкі). — 1980. — 10 студзеня.
  • Зинькевич, Л. Берлин 45-го снимал трофейным фотоаппаратом горецкий ученый Алексей Богомолов / Л. Зинькевч // Могилевская правда. — 2003. — 30 мая.
  • Пугач, А. Цветы жизни профессора Богомолова : [он мечтал создать новые сорта, которые бы стали основой большого хлеба для страны. И мечта сбылась] / Андрей Пугач // Белорусская нива. — 2009. — 18 декабря. — С. 3.
  • Таранухо, Г. И. Заслуженный агроном БССР / Г. И. Таранухо // Вестник БГСХА. — 2009. — № 4. — С. 198—199.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]