Аляксей Міхайлавіч Бажанаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Міхайлавіч Бажанаў
руск.: Алексей Михайлович Бажанов
Дата нараджэння 1820
Дата смерці 6 (18) жніўня 1889
Грамадзянства
Род дзейнасці аграном
Навуковая сфера аграномія, эканоміка
Месца працы Маскоўская семінарыя, Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Пецярбургскі лясны інстытут, Новааляксандраўскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Горы-Горацкі земляробчы інстытут

Аляксей Міхайлавіч Бажа́наў (руск.: Алексей Михайлович Бажанов; 18206 (18) жніўня 1899) — рускі аграном, эканаміст, дзеяч асветы. Прафесар (1863).

Навучаўся ў семінарыі ў Калузе. У 1851 годзе скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Быў прызначаны выкладчыкам сельскай гаспадаркі ў Маскоўскай семінарыі. З 1863 года прафесар ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце. Потым у Пецярбургскім лясным інстытуце. З 1833 года дырэктар Новааляксандраўскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства (Ковенская губерня), намеснік папячыцеля Віленскай навучальнай акругі.

Аўтар падручнікаў навукова-папулярнай літаратуры ў галіне сельскай гаспадаркі. Спрыяў пашырэнню сельскагаспадарчых ведаў, выступаў за пераход да шматпольнай сістэмы земляробства, развіццё аграрнай адукацыі.

Сярод апублікаваных:

  • Опыты земледелия вольнонаёмным трудом (1860, 1861);
  • Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия (1863, 1867);
  • О разведении, содержании и употреблении домашних животных" (1865, 1867)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 217. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]