Аляксей Пятровіч Антропаў
Аляксей Пятровіч Антропаў | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 14 (25) сакавіка 1716 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 (23) чэрвеня 1795 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
![]() |

Аляксей Пятровіч Антропаў (руск.: Алексе́й Петро́вич Антро́пов, 1716-1795) — рускі жывапісец, дэкаратар-манументаліст, прадстаўнік стылю барока.
Вучыўся ў Канцылярыі ад будынкаў у Пецярбургу (з 1732) у А. М. Мацвеева, з 1739 года працаваў там жа ў І. Я. Вішнякова. Удзельнічаў у выкананні дэкаратыўных роспісаў палацаў у Пецярбургу (1744—50), яго прыгарадах і ў Маскве, Андрэеўскай царквы ў Кіеве (1752—55). Партрэты пэндзлю Антропава вызначаюцца вострахактарнасцю (атамана Ф. І. Краснашчокава, 1761, Рускі музей; Пятра III, 1762, Рускі музей і Траццякоўская галерэя; А. В. Бутурліной, 1763, Траццякоўская галерэя).
Зноскі
- ↑ а б Антропов Алексей Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.