Аляксей Пятровіч Еўдакімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Пятрові Еўдакімаў
Дата нараджэння 8 лютага 1925(1925-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1943(1943-10-06) (18 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1943
Званне
Малодшы сяржант
Малодшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Аляксей Пятровіч Еўдакімаў (1925—1943) — малодшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Еўдакімаў нарадзіўся 8 лютага 1925 года ў вёсцы Труняеўка (цяпер — Клінскі раён Маскоўскай вобласці) у сям’і селяніна. У 1943 годзе Еўдакімаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. З таго ж года — у баях Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на Цэнтральным фронце, камандаваў кулямётным разлікам 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

1 кастрычніка 1943 года ў раёне горада Любеч Еўдакімаў у складзе групы пераправіўся праз Дняпро, уварваўся ў нямецкую траншэю на заходнім беразе, знішчыўшы 11 салдатаў і афіцэраў праціўніка. 2 кастрычніка ён прыняў удзел у адбіцці 6 контратак праціўніка, знішчыўшы каля ўзвода варожай пяхоты. 6 кастрычніка Еўдакімаў загінуў у баі за вёску Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Пахаваны ў вёсцы Дзяражычы таго ж раёна[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» малодшы сяржант Аляксей Еўдакімаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

У гонар Еўдакімава названая вуліца ў Цверы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Герои огненных лет: очерки о москвичах — Героях Советского Союза / Институт истории СССР АН СССР, Институт военной истории Министерства обороны СССР; ред-кол.: А. М. Синицын (отв. ред.) и др. — Книга 5. — М.: Московский рабочий, 1982. — 664 с.
  • Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — С. 159. — 607 с.