Перайсці да зместу

Аляксей Пікулік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Пікулік
Дата нараджэння 1982
Род дзейнасці палітолаг
Месца працы
Альма-матар

Аляксей Пікулік (нар. 1982, г. Мінск) — беларускі палітолаг.

Нарадзіўся ў 1982 г. у Мінску. Скончыў аддзяленне філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне палітычных і сацыяльных навук у Еўрапейскім універсітэцкім інстытуце (Фларэнцыя), а таксама ступень магістра сацыялогіі ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (Будапешт)[2].

У 2011-2016 гадах быў акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Выкладаў у Еўрапейскім універсітэце ў Санкт-Пецярбургу, а таксама ў ЕГУ[2].