Аляксей Рыгоравіч Папугаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Рыгоравіч Папугаеў
Дата нараджэння 15 студзеня 1924(1924-01-15)
Месца нараджэння в. Рассыпное, цяпер Троіцкі раён, Луганская вобласць, Украіна
Дата смерці 2 кастрычніка 1943(1943-10-02) (19 гадоў)
Месца смерці каля в. Уласенкі, Палеская вобласць, БССР
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў артылерыя(1941—1943)
стралковыя войскі (1943)
Гады службы 19411943
Званне
Малодшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»

Аляксей Рыгоравіч Папугаеў (19241943) — савецкі вайсковец. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944 г., пасмяротна). Гвардыі малодшы сяржант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Рыгоравіч Папугаеў нарадзіўся 15 студзеня 1924 года ў сяле Рассыпное цяпер Троіцкага раёна Луганскай вобласці Украіны ў сялянскай сям'і. Рускі. Скончыў 9 класаў школы. У кастрычніку 1941 года Лазова-Аляксандраўскім раённым ваенкаматам Варашылаўградскай вобласці А. Г. Папугаеў быў прызваны ў рады Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Скончыў школу малодшых камандзіраў, асвоіў воінскую спецыяльнасць мінамётчыка.

У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі малодшы сяржант А. Р. Папугаяў з 16 студзеня 1942 года на Заходнім фронце на пасадзе камандзіра разліку 82-міліметровага мінамёта 32-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 49-й арміі. Баявое хрышчэнне прыняў на рацэ Угрэ, удзельнічаў у баях за пасёлак Сабельнікава. З 20 студзеня 1942 года 12-я гвардзейская стралковая дывізія была перакінутая пад Сухінічы, дзе вяла баі ў складзе 10-й і 16-й (з канца сакавіка 1942 года) армій Заходняга фронту. Да вясны 1943 года Аляксей Рыгоравіч удзельнічаў у наступальных і абарончых баях у Калужскай вобласці на жыздрынскім кірунку.

У канцы сакавіка 1943 года 12-я гвардзейская стралковая дывізія была перададзена ў склад 61-й арміі толькі што сфармаванага Бранскага фронту і заняла абарону на поўдзень ад Бялева. З 12 ліпеня 1942 года гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаяў удзельнічаў у Арлоўскай аперацыі Курскай бітвы. Пры прарыве варожай абароны на болхаўскім напрамку ў раёне вёсак Пальчыкавая і Хамякова і ў наступных баях за вызваленне Арлоўскай вобласці ён дзейнічаў смела і рашуча. Ведучы ўраганны агонь з свайго мінамёта, ён спрыяў адбіцці некалькіх контратак праціўніка, знішчыўшы да 50 салдат і афіцэраў вермахта. У ходзе наступлення А. Р. Папугаяў знаходзіўся на адкрытай пазіцыі ў баявых парадках пяхоты пад бесперапынным агнём праціўніка, але ні разу не пакінуў свайго месца каля мінамёта.

15 жніўня 1943 года 61-я армія была выведзена ў рэзерв Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і 7 верасня 1943 года была перададзена Цэнтральнаму фронту. За гэты час гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаяў, які стаў ужо адным з ветэранаў 32-га гвардзейскага стралковага палка, на камсамольскім сходзе быў абраны камсамольскім арганізатарам аднаго з стралковых батальёнаў. У ходзе Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі камсорг Папугаяў заўсёды знаходзіўся ў першых шэрагах надыходзячага батальёна, натхняючы яго байцоў асабістым прыкладам. Аляксей Рыгоравіч удзельнічаў у фарсіраванні Дзясны, вызваленні вёскі Любеч. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро.

У ноч з 28 на 29 верасня 1943 года гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў на падручнымм сродку адным з першых у падраздзяленні пераадолеў водны рубеж у вёскі Глушэц Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Пры захопе плацдарма гранатай падавіў нямецкі ДЗОТ. У жорсткай рукапашнай сутычцы, умела дзеючы штыком і прыкладам, знішчыў звыш 35 варожых салдат і афіцэраў. У далейшым удзельнічаў у адбіцці шматлікіх контратак праціўніка на захопленым плацдарме.

2 кастрычніка 1943 года, выконваючы заданне камандавання па выведцы пярэдняга краю нямецкай абароны і выяўленні варожых агнявых кропак, гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаяў загінуў. Званне Героя Савецкага Саюза яму было прысвоена указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года пасмяротна. Першапачаткова быў пахаваны ў брацкай магіле на правым беразе Дняпра ў палутара кіламетрах ад вёскі Уласенкі.

У 1949 годзе яго астанкі былі перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Малажын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Бюст Героя Савецкага Саюза А. Г. Папугаева усталяваны ў вёсцы Рассыпное Луганскай вобласці Украіны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • С. П. Булкин. Герои Отечества. 2-е изд., испр. и доп. — Донцк: Донбасс, 1977. — С. 376. — 277-278 с.
  • Подвиги, ставшие легендой: очерки о Героях Советского Союза — уроженцах Воршиловградской обалсти / сост. С. П. Булкин. — Донецк: Донбасс, 1985. — С. 373-376. — 502 с.

Дакументы[правіць | правіць зыходнік]

Представление к званию Героя Советского Союза. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013.
Указ Президиума Верховного Совет СССР о присвоении звания Героя Советского Союза. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013.
Список представленных к званию Героя Советского Союза по 61-й армии. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013.
Медаль «За отвагу» (наградной лист и приказ о награждении). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013.
ЦАМО, ф. 58, оп. 18001, д. 933. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013.
Информация из списка захоронения З375-17. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013.
Учётная карточка захоронения З375-17. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013.
Схма захоронения З375-17. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Рыгоравіч Папугаеў на сайце «Героі краіны»


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.