Аляксей Рыгоравіч Родзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Рыгоравіч Родзін
руск.: Алексей Григорьевич Родин
Алексей Григорьевич Родин.jpg
Дата нараджэння 17 лютага 1902(1902-02-17)
Месца нараджэння с. Зуева, Цвярская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Асташкаўскі раён, Цвярская вобласць, Расія)
Дата смерці 27 мая 1955(1955-05-27) (53 гады)
Месца смерці Масква, СССР
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19201954
Званне
Генерал-палкоўнік
Камандаваў 124-я танкавая брыгада
26-ы танкавы корпус (СССР)
1-ы гвардзейскі танкавы корпус
2-я танкавая армія (СССР)
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Суворава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Commons-logo.svg Аляксей Рыгоравіч Родзін на Вікісховішчы

Аляксей Рыгоравіч Родзін (руск.: Алексей Григорьевич Родин) (17 лютага 1902, с. Зуева, Цвярская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Асташкаўскі раён, Цвярская вобласць, Расія) — 27 мая 1955, Масква, СССР) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У Чырвонай Арміі з 1920 г. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. У 1926 г. уступіў ва УКП(б) і скончыў Маскоўскую артылерыйскую школу. У 1937 г. скончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА. У 1938 г. атрымаў званне палкоўніка. У якасці начальніка аўтабранетанкавай службы 50-га стралковага корпуса ўдзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне. У ліпені 1940 г. быў прызначаны на пасаду камандзіра танкавага палка, у сакавіку 1941 г. — на пасаду намесніка камандзіра танкавай дывізіі.

З верасня 1941 г. Родзін камандаваў 124-й танкавай брыгадай, затым у маі 1942 г. быў прызначаны на пасаду намесніка камандуючага 54-й арміяй па танкавым войскам. У складзе 5-й танкавай арміі 26-й танкавы корпус (са снежня 1942 г. — 1-ы гвардзейскі), якім з чэрвеня 1942 г. камандаваў генерал-маёр Родзін, вызначыўся падчас Сталінградскай наступальнай аперацыі: быў ўведзены ў прарыў 20 лістапада 1942 г., танкавы корпус Радзіна авалодаў хутарам Калач-на-Доне і спрыяў акружэнню Сталінградскай групоўкі вермахта.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 лютага 1943 г. пад мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Аляксею Рыгоравічу Радзіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 783).

Пасля заканчэння аперацыі «Уран» да 9 верасня 1943 г. генерал-лейтэнант Родзін камандаваў 2-й танкавай арміяй у шэрагу аперацый (у т.л. ў Сеўскай аперацыі), а затым камандаваў бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Прымаў удзел у Курскай бітве, у Беларускай наступальнай аперацыі і Усходне-Прускай аперацыях.

Пасля вайны генерал-палкоўнік танкавых войск працягнуў службу ва Узброенных Сілах СССР, пры гэтым займаў пасаду камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі, з ліпеня 1945 па кастрычнік 1946 гг. — Баранавіцкай ваеннай акругі, а з сакавіка 1947 г. — Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1949 г. быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення баявой падрыхтоўкі бранетанкавых і механізаваных войск Узброеных Сіл СССР.

У 1953 г. скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба імя К. Я. Варашылава і пакінуты старэйшым выкладчыкам у гэтай акадэміі. У кастрычніку 1954 г. генерал-палкоўнік танкавых войск Родзін звольнены ў запас.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.