Аляксей Савельевіч Калугін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Савельевіч Калугін
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1921(1921-10-15) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера хірургія, спартыўная медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Аляксей Савельевіч Калу́гін[1] (нар. 15 кастрычніка 1921) — вучоны ў галіне хірургіі, фізіялогіі спорту і спартыўнай медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Чыстыя Лужы (зараз у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2]. У 1952 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. З 1961 года ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце на 2-й кафедры хірургічных хвароб[3]. У 1971—1995 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай фізіялогіі спорту і спартыўнай медыцыны ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. С. Калугіну належаць працы па лячэнні спайкавай хваробы брушыны, рэабілітацыі спартсменаў, адаптацыі арганізма да ўмоў жыццядзейнасці. Аўтар больш за 130 навуковых прац[2]. Сярод апублікаванага:

  • О технике операции Нобля // Клиническая хирургия. — 1966. — № 1.;
  • Еюнопликации. — Мн., 1976.;
  • За здоровьем и долголетием. — Мн., 1983.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Скарынаўскіх навуковых чытанняў (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, 1996 год).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]