Аляксей Іванавіч Скварчэўскі
| Поўнае імя | Аляксей Іванавіч Скварчэўскі | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
27 лютага 1998 (28 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства |
|
||||||
| Рост | 183 см | ||||||
| Вага | 77 кг | ||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Аляксей Іванавіч Скварчэўскі (нар. 27 лютага 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2017 года пачаў выступаць у Другой лізе за клуб «Ашмяны-БДУФК», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У 2020 годзе гуляў за ашмянскую каманду ў Першай лізе, аднак значную частку сезона прапусціў з-за траўмы.
З пачатку 2021 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[1]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе бабруйчан, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену. Дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0). У далейшым толькі зрэдка выхадзіў на замену, і ў чэрвені 2022 года пакінуў бабруйскі клуб.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2017 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | 13 | 6 | |
| 2018 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | 24 | 18 | |
| 2019 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | 19 | 11 | |
| 2020 | Д2 | Ашмяны-БДУФК | 8 | 0 | |
| 2021 | Д2 | Белшына | 23 | 0 | |
| 2022 (1) | Д1 | Белшына | 4 | 0 |