Аляксей Станіслававіч Бутарэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксей Бутарэвіч
Поўнае імя Аляксей Сцяпанавіч Бутарэвіч
Нарадзіўся 12 студзеня 1997(1997-01-12)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 4
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ (Ліда)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2016 Беларусь Смалявічы-СТІ 4 (0)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 28 (0)
2019—2020 Беларусь Смалявічы 28 (2)
2020— Беларусь Дынама (Мінск) 4 (0)
2021—   Беларусь Слуцк
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 сакавіка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018

Аляксей Бутарэвіч (нар. 12 студзеня 1997, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец лідскай ДЮСШ, у юнацкім узросце далучыўся да гродзенскага «Нёмана», дзе выступаў за дубль. У пачатку 2016 года далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ», аднак ужо ў маі пакінуў яго, каб адправіцца служыць ва Узброеныя Сілы[2].

У пачатку 2018 года, вярнуўшыся з арміі, трэніраваўся з «Лідай», але неўзабаве далучыўся да мінскага «Тарпеда» і падпісаў з ім кантракт[3]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мінчан, з ліпеня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2019 выхадзіў на поле нерэгулярна.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[4]. У складзе смалявіцкай каманды стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[5]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Вышэйшай лізе.

У ліпені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[6] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Дынама»[7], дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на поле. У сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Слуцку»[8], у ліпені арэнда была падоўжана да канца сезона 2021[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Нёман Беларусь 1 0
2014 дубль Нёман Беларусь 2 0
2015 дубль Нёман Беларусь 14 0
2016 (1) Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 4 0
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 20 0
2019 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 8 0
2019 (2) Д2 Смалявічы Беларусь 13 1
2020 (1) Д1 Смалявічы Беларусь 15 1
2020 (2) Д1 Дынама Беларусь 4 0

Зноскі