Перайсці да зместу

Аляксей Стэфанавіч Лукашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Стэфанавіч Лукашэвіч
Дата нараджэння 3 ліпеня 1924(1924-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1943(1943-11-13) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў партызаны
Часць 28-ы партызанскі атрад брыгады С. Г. Жуніна
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Аляксей Стэфанавіч Лукашэвіч (3 ліпеня 192413 лістапада 1943) — Герой Савецкага Саюза, падрыўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Знаходзіўся ў 28-м партызанскім атрадзе партызанскай брыгады С. Г. Жуніна. Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна.

Аляксей Стэфанавіч Лукашэвіч нарадзіўся 3 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Чарнавосава цяпер Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і служачага. Па нацыянальнасці з'яўляецца беларусам. У 1928 годзе ў Лукашэвіча памерла маці. На той момант яму было 4 гады. Пасля смерці маці ён стаў выхаванцам адной з вайсковых частак у горадзе Крупкі Мінскай вобласці. У 1938 годзе камандаванне часткі вызначыла яго ў дзіцячы дом у Крыме, дзе ён працаваў садоўнікам[1].

Пасля захопу нямецкімі войскамі Крыма вывезці дзяцей з дзіцячага дома не ўдалося. Аляксей разам з трыма падлеткамі збег адтуль і 26 дзён дабіраўся пешшу ў Беларусь, ў Круглянскі раён, дзе да таго часу пачаў дзейнічаць партызанскі атрад «Сяргея»[2].

25 красавіка 1942 года Аляксей, на той момант ужо 17-гадовы падлетак, стаў партызанам-разведчыкам 28-га камсамольска-маладзёжнага асобнага атрада 8-й Круглянскай партызанскай брыгады Магілёўскай вобласці. Ён падарваў свой першы эшалон 24 мая 1942 года ў раёне станцый Трацілава — Талачын[1]. У ходзе дыверсіі быў пашкоджаны паравоз і знішчана 2 вагоны з прадуктамі[3].

У складзе 28-га партызанскага атрада дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцях[1]. Да восені 1943 самастойна падарваў 9 эшалонаў праціўніка[4], удзельнічаў у разгроме 5 валасных ўмацаванняў, 2 разы пашкодзіў тэлефонную лінію сувязі немцаў[1].

13 лістапада 1943 года Лукашэвіч з групай падрыўнікоў трапіў у нямецкую засаду, калі вяртаўся з баявога задання. Партызаны прынялі бой, заняўшы кругавую абарону. Будучы смяротна параненым, Аляксей падарваў сябе і акружылі яго немцаў гранатай[1], забіўшы траіх з іх[3]. Пахаваны ў вёсцы Глыбокае, там, дзе прыняў свой апошні бой[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года з фармулёўкай «за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя паслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі» Лукашэвічу Аляксею Стэфановічу пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Помнік на Алеі Герояў у Круглым
  • Яму пастаўлены помнік на Алеі Герояў у г.п. Круглае.
  • Усталяваны помнік у вёсцы Ухвала Крупскага раёна Мінскай вобласці[1].
  • Яго імянем названая Ухвальская сярэдняя школа[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Лукашевич Алексей Стефанович (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2012. Праверана 5 лютага 2012.
  2. Пазней 8-я Круглянская партызанская брыгада С. Г. Жгуніна 
  3. а б в Бесстрашный (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 лютага 2012.(руск.) . Архівавана(недаступная спасылка) з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 5 лютага 2012.
  4. Лучшие подрывники-партизаны ВОВ (руск.). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 5 лютага 2012.(руск.) . з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 5 лютага 2012.

Аляксей Стэфанавіч Лукашэвіч на сайце «Героі краіны»