Аляксей Сяргеевіч Агафонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Сяргеевіч Агафонаў
Алексей Сергеевич Агафонов
Дата нараджэння 11 (24) лютага 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1943(1943-11-22) (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 19331935, 19411943
Званне
Старшы сяржант
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Аляксей Сяргеевіч Агафонаў (24 студзеня 1911, в. Забарочча, Вязнікаўскі павет — 22 лістапада 1943, Гомельскі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір аддзялення 16-га гвардзейскага асобнага сапёрнага эскадрону 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944), гвардыі старшы сяржант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 студзеня 1911 года ў вёсцы Забарочча цяпер Вязнікаўскага раёна Уладзімірскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рускі. Скончыўшы пачатковую школу, працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі на сапраўднай ваеннай службе ў 1933—1935 гадах. Звольніўшыся ў запас, працаваў на заводзе ў горадзе Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад).

Зноў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі ў жніўні 1941 года. На фронце — з 1942 года.

Камандзір аддзялення 16-га гвардзейскага асобнага сапёрнага эскадрону (15-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 7-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі старшы сяржант Аляксей Агафонаў асабліва вызначыўся ў час разведкі пераправы праз раку Дняпро ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Камарын цяпер Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

24 верасня 1943 года пад шквальным агнём непрыяцеля, гвардыі старшы сяржант Агафонаў прабраўся да ракі, ўплаў пераадолеў яе, разведаўшы месца для пераправы і падыходы да Дняпра, і прабыўшы суткі ў варожым тыле, даставіў камандаванню падрабязныя звесткі.

22 лістапада 1943 года гвардыі старшы сяржант Аляксей Агафонаў загінуў смерцю храбрых у баі пад горадам Гомелем. Пахаваны ў вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, пазней перапахаваны ў брацкую магілу ў ліку дваццаці сямі вайскоўцаў на грамадзянскім могілках вёскі Карма Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старшаму сяржанту Агафонаву Аляксею Сяргеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • На будынку Забарочскай школы, дзе вучыўся будучы Герой, устаноўлена мемарыяльная дошка.
  • Імя Аляксея Агафонава высечана на барэльефе ў форме зоркі, устаноўленым у горадзе Вязнікі на Алеі Славы каля Вечнага Агню, разам з імем іншага вязнікаўца, Героя Савецкага Саюза — Леаніда Сяргеевіча Сядова.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]