Аляксей Сяргеевіч Наско
Поўнае імя | Аляксей Сяргеевіч Наско | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 жніўня 1996[1] (24 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Аляксей Наско (нар. 15 жніўня 1996, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2012 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.
Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Наско, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ўжо ў кампенсаваны час. 30 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне матча з «Гранітам» (2:0).
У першай палове сезона 2016 выступаў у асноўным за дубль, за асноўны склад правёў 1 матч. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні»[3]. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[4], аднак сезон 2017 распачаў у складзе сталічнага «Энергетыка-БДУ». На наступны сезон стаў капітанам каманды і ў якасці трывалага іграка асновы дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[5]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком сталічнай каманды, толькі з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезона[6]. У верасні аднавіўся ад траўмы і вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], але неўзабаве зноў далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[8]. У верасні 2020 года, разарваўшы пагадненне з дынамаўцамі, стаў іграком сталічнага клуба на трывалай аснове[9]. Хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, які пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года[10].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Нёман | ![]() |
5 | 0 |
2013 | дубль | Нёман | ![]() |
18 | 1 |
2014 | дубль | Нёман | ![]() |
23 | 0 |
2015 | Д1 | Нёман | ![]() |
9 | 0 |
2016 (1) | Д1 | Нёман | ![]() |
1 | 0 |
2016 (2) | Д2 | Смаргонь | ![]() |
12 | 1 |
2017 | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() |
16 | 0 |
2018 | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() |
27 | 7 |
2019 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
18 | 1 |
2020 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
28 | 1 |
Зноскі
- ↑ Aleksey Nosko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://fcbate.by/ru/team/first-team/id7155
- ↑ «Неман» отдал трех игроков дубля в аренду командам первой лиги
- ↑ Новости ФК "Сморгонь".
- ↑ Носко продлил контракт с "Энергетиком-БГУ"
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о подписании контрактов с Носко и Садовским
- ↑ Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо»
- ↑ Носко останется в "Энергетике-БГУ", Флавио и Полубояринов покинули команду
- ↑ Алексей Носко больше не принадлежит брестскому "Динамо"
- ↑ Носко перейдет в БАТЭ
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)