Аляксей Уладзіміравіч Ягораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Уладзіміравіч Ягораў
Дата нараджэння 16 снежня 1969(1969-12-16)[1] (54 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці юрыст, выкладчык
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (2020)
Альма-матар
Узнагароды

Аляксей Уладзіміравіч Ягораў (нар. 16 снежня 1969, Новасакольнікі, Пскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з 2021 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1990—1995 гадах навучаўся ва Украінскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі па спецыяльнасці «Правазнаўства», атрымаў кваліфікацыю «Юрыст». У 1995—1997 гадах працаваў у Віцебскім філіяле МІПСА: загадчыкам кафедры прававых дысцыплін, дэканам юрыдычнага факультэта. У 1997—2014 гадах працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце: старшым выкладчыкам кафедры правазнаўства, в.а. дэкана юрыдычнага факультэта. У 1999 годзе абараніў дысертацыю кандыдата юрыдычных навук. У 2000—2014 гадах дэкан юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2014–2020 гадах рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. 29 ліпеня 2021 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[3].

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве ПП НС[4].

Ягораў абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі параўнальнага права (Парыж), з’яўляецца членам кваліфікацыйнай калегіі Віцебскага абласнога суда  (бел. (тар.)), старшынёй савета віцебскага абласнога аддзялення Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, лаўрэатам юрыдычнай прэміі «Феміда» за падрыхтоўку кадраў і высокія дасягненні ў галіне прававога выхавання.

Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2019)[5]

Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[6]. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Ягораў як намеснік старшыні парламенцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцце новай рэдакцыі Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях ад 1 сакавіка 2021 года, якая санкцыянуе адвольныя арышты і накладае павышаную адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сімволікі[7]. Праз гэту заканадаўчую дзейнасць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю і вяршэнства права  (укр.) ў Беларусі, ён нясе адказнасць за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[7].

6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Ягорава ўнесла і Швейцарыя[9].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Егоров, А. В. Введение в теорию сравнительного правоведения : монография / А. В. Егоров. — Новополоцк : ПГУ, 2007. — 191 с.
  • Егоров, А. В. Теоретико-методологические основания сравнительного правоведения : монография / А. В. Егоров. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2014. — 207 с. — Библиогр.: с. 184—206.
  • Егоров, А. В. Белорусская правовая система на современной юридической карте мира / А. В. Егоров. — Киев-Львов : ЛУВС, 2012. — 34 с.
  • Егоров, А. В. Сравнительное правоведение : (теоретико-методологические основания) / А. В. Егоров. — Москва : LAMBERT Academic Publishing, 2013. — 297 с.

Зноскі

  1. а б http://egorov.house.gov.by/ru/byography-ru/
  2. http://bseu.by/russian/news/202108020.htm
  3. https://blr.belta.by/president/view/naznachenni-u-mjastsovaj-vertykali-mus-vnu-i-na-pradpryemstvah-padrabjaznastsi-kadravaga-dnja-u-102430-2021/ Архівавана 24 кастрычніка 2021.
  4. Ягораў Аляксей Уладзіміравіч. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Праверана 11 верасня 2021.
  5. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2019 года № 801 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 5 сакавіка 2021.
  6. Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс. Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  7. а б COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  9. Searching for subjects of sanctions