Аляксей Фёдаравіч Данукалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Фёдаравіч Данукалаў
укр.: Донукало Олексій Федорович
Дата нараджэння 29 лютага 1916(1916-02-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1944(1944-04-27) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне падпалкоўнік[1]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Аляксей Фёдаравіч Данукалаў (16 (29) лютага 1916, в. Новарасляеўка, Дзергачоўскі раён, Саратаўская вобласць — 27 красавіка 1944, в.Вялікія Дольцы, Ушацкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 15 жніўня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна..

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1936 годзе скончыў Балашоўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1936—1937 гадах працаваў у Омскай МТС на пасаде механіка.

У кастрычніку 1937 года прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. Служыў да лютага 1938 года байцом, у лютым прызначаны намеснікам палітрука. З 1940 года — член КПСС.

У 1941 годзе скончыў Іркуцкае ваеннае вучылішча.

У Айчынную вайну на фронце з 1941 года, палітрук танкавага батальёна. Удзельнік абарончых баёў за Лепель, Оршу, Смаленск. У 1941 годзе трапіў у акружэнне.

У жніўні 1941 года арганізаваў партызанскі атрад «Радзіма», які дзейнічаў на тэрыторыі Смаленскай і Віцебскай абласцей. У красавіку 1942 года атрад рэарганізаваны ў партызанскую брыгаду «Аляксей», камандзірам якой стаў Аляксей Данукалаў.

Загінуў 27 красавіка 1944 года ў баі. Пахаваны на могілках ў Лепелі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Лепелі, Віцебску, Лёзна і Ушачах яго іменем названы вуліцы.

Бюст Аляксея Фёдаравіча ўсталяваны ў пасёлку гарадскога тыпу Дзергачы Саратаўскай вобласці і ў вёсцы Кавалі Лёзненскага раёна.

У вёсцы Кавалі створаны мемарыяльны музей Данукалава.

У 2018 годзе ў Лепелі адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную Герою Савецкага Саюза Аляксею Данукалаву[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Данукалаў Аляксей Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1998. — Т. 6 : Дадаізм-Застава. — С. 48.
  • Данукалов Алексей Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 351.
  • Данукалов Алексей Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. — Т. 3 : Герасименко-Картель. — С. 304.
  • Данукалов Алексей Фёдорович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.]; худ. ред. П. В. Баранов. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. — С. 163.