Аляксей Харытонавіч Кім

З пляцоўкі Вікіпедыя
Аляксей Харытонавіч Кім
Дата нараджэння 22 лістапада 1914(1914-11-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1992(1992-06-09) (77 гадоў)
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера тэарэтычная механіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1967)
Альма-матар

Аляксей Харытонавіч Кім (нар. 22 лістапада 1914, в. Сінтухінка, Ханкайскі раён, Прыморскі край, Расія — 9 чэрвеня 1992) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі. Доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі тарфяны інстытут (механічны факультэт, 1937).

Працаваў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце тарфяной прамысловасці (інжынер-канструктар), Балахнінскім тарфяным тэхнікуме (1939—1953, выкладчык), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (з 1953, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар, у 1963—1978 — загадчык кафедры, 1968—1976 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: рэалогія вязкапластычных і іншых няньютанаўскіх сістэм; даследаванне стацыянарнага цячэння вязкапластычнага торфу ў механізмах тарфяных машын; методыка выкладання тэарэтычнай механікі пры падрыхтоўцы інжынераў машынабудаўнічага профілю.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны машынабудаўнік Беларускай ССР» (1980) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стационарное течение вязко-пластичного торфа в различных устроствах торфяных машин : диссертация … доктора технических наук : защищена 10.06.1966 : утверждена 25.02.1967 / А. Х. Ким. — Минск, 1966.
  • Движение торфяной массы в мундштуках : диссертация … кандидата технических наук : защищена 07.01.1955 : утверждена 07.07.1955 / А. Х. Ким. — Минск, 1954.
  • Кім Аляксей Харытонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 564. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Кім Аляксей Харытонавіч / У. У. Яцкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 406.
  • Ким Алексей Харитонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 35.
  • К 100-летию со дня рождения профессора А. Х. Кима / Горбач Н. И. // Теоретическая и прикладная механика. — 2015. — Вып. 30. — С. 9—11.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]