Аляксей Юр’евіч Герман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Юр’евіч Герман
руск.: Алексей Юрьевич Герман
Дата нараджэння 20 ліпеня 1938(1938-07-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 2013(2013-02-21)[1][3][4] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Юрый Паўлавіч Герман[d]
Жонка Svetlana Karmalita[d]
Дзеці Aleksei Alekseivich German[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0314516

Аляксей Юр’евіч (Георгіевіч) Ге́рман (руск.: Алексе́й Ю́рьевич (Гео́ргиевич) Ге́рман; 20 ліпеня 1938 — 21 лютага 2013) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінаакцёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Герман нарадзіўся 20 ліпеня 1938 года ў Ленінградзе. Сын пісьменніка Юрыя (Георгія) Германа і Таццяны Аляксандраўны Рытэнберг.

У 1960 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі (ЛГІТМіК) (майстэрня Рыгора Козінцава, кіраўнік курса Аляксандр Музіль).

Працаваў у Смаленскім драматычным тэатры, затым, у 1961—1964 гадах, — у Ленінградскім Вялікім драматычным тэатры з Георгіем Таўстаногавым.

З 1964 года — другі рэжысёр, затым рэжысёр-пастаноўшчык кінастудыі «Ленфільм». Яго фільм «Праверка на дарогах» праляжаў на паліцы 15 гадоў і быў выпушчаны на экран толькі падчас Перабудовы. У 1985 годзе абраны сакратаром Саюза кінематаграфістаў СССР.

У 1990 годзе арганізаваў кінастудыю «СПіЭФ» (Студыя першага і эксперыментальнага фільма) і да сваёй смерці ў 2013 годзе быў яе мастацкім кіраўніком.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119213427 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119213427 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
  3. Aleksei Yuryevich German // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France Aleksej Ûrʹevič German // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.