Аляксей Юр’евіч Панкавец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксей Панкавец
Поўнае імя Аляксей Юр’евіч Панкавец
Нарадзіўся 18 красавіка 1981(1981-04-18)[1][2][3] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1997 Сцяг Беларусі Атака (Мінск) 16 (2)
1996—1997   Сцяг Беларусі Атака-407 (Мінск) 15 (2)
1998 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) 5 (0)
1999 Сцяг Беларусі Змена-БАТЭ (Мінск) 12 (4)
2000—2002 Сцяг Беларусі Тарпеда-МАЗ (Мінск) 78 (2)
2003—2006 Сцяг Беларусі Гомель 110 (8)
2006—2009 Сцяг Украіны Харкаў 56 (0)
2009 Сцяг Беларусі Мінск 11 (0)
2010—2011 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 61 (0)
2012 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 15 (1)
2013—2017 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 130 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 17 (0)
2006 Сцяг Беларусі Беларусь 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Аляксей Панкавец (нар. 18 красавіка 1981, Мінск) — былы беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за розныя беларускія клубы, у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны ў складзе «Гомеля». Потым на працягу трох гадоў гуляў ва Украіне за клуб «Харкаў». У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Мінск», брэсцкае «Дынама».

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», але ў мінскім клубе не здолеў стаць іграком асновы.

У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У жодзінскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. Сезон 2014 распачаў на лаўцы запасных. У сярэдзіне сезону некаторы час выкарыстоўваўся як левы паўабаронца, але потым вярнуўся на левы фланг абароны.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[5]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным левым абаронцам каманды, толькі канец сезону быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У студзені 2016 года зноў падоўжыў пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[6], у новым сезоне стаў капітанам каманды. 30 красавіка 2016 года, згуляўшы супраць «Крумкачоў», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея Алейнікава[7]. У студзені 2017 года стала вядома, што Панкавец застанецца ў Жодзіна і на наступны сезон[8].

У студзені 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 згуляў два матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]