Перайсці да зместу

Аляксей Якаўлевіч Чыкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Якаўлевіч Чыкін
Алексей Яковлевич Чикин
Дата нараджэння 25 лютага 1906(1906-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1943(1943-10-04) (37 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19421943
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Аляксей Якаўлевіч Чыкін (19061943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Аляксей Чыкін нарадзіўся 25 лютага 1906 года на станцыі Нямчынаўка (цяпер — Адзінцоўскай раён Маскоўскай вобласці). Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў у калгасе. У лютым 1942 года Чыкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З сакавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У баях быў паранены[1].

Да верасня 1943 года гвардыі чырвонаармеец Аляксей Чыкін быў сапёрам сапёрнага ўзвода 37-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Днеяпро Чыкін у ліку першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і за кароткі час з таварышамі пабудаваў прыстань, што дазволіла перапраўляць на плацдарм асноўныя сілы. За наступны тыдзень ён здзейсніў 18 рэйсаў праз Дняпро і назад. 4 кастрычніка 1943 года Чыкін атрымаў раненне і ў той жа дзень памёр. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Бярозаўка Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі чырвонаармеец Аляксей Чыкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].

У гонар Чыкіна названы вуліцы ў Адзінцова і ў вёсцы Смолалігаўка Рыпкынскага раёна[1].

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.