Аляксей Яфімавіч Учыцель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Яфімавіч Учыцель
Alexei Uchitel 2019.jpg
Дата нараджэння: 31 жніўня 1951(1951-08-31)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Бацька: Яфім Юльевіч Учыцель[d]
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: кінарэжысёр, кінапрадзюсар
Узнагароды:
IMDb: nm0879783
Commons-logo.svg Аляксей Яфімавіч Учыцель на ВікіСховішчы

Аляксей Яфімавіч Учыцель (руск.: Алексе́й Ефи́мович Учи́тель, нар. 31 жніўня 1951, Ленінград) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі (2002), мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рок».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 31 жніўня 1951 у Ленінградзе ў сям’і рэжысёра-дакументаліста Яфіма Учыцеля. У 1975 годзе скончыў УДІК, працаваў на Ленінградскай студыі дакументальных фільмаў. У 1990 годзе заснаваў сваю кінастудыю «Рок». Дэбютам у якасці рэжысёра гульнявых фільмаў стаў фільм «Манія Жызелі».

У 2000 годзе ён атрымаў прэмію «Ніка», Гран-пры «Кінатаўра» і намінацыю на «Крыштальны глобус» за фільм «Дзённік яго жонкі». У 2002 годзе стаў народным артыстам Расіі.

Фільм 2005 года «Космас як прадчуванне» атрымаў галоўны прыз XXVII ММКФ — «Залатога Святога Георгія» і прэмію «Залаты арол» за лепшую рэжысёрскую працу. З 2010 года — прэзідэнт Міжнароднага Кінафестывалю дакументальнага, кароткаметражнага ігравога і анімацыйнага кіно «Пасланне да Чалавека» («Message to Man») у Санкт-Пецярбургу.

З’яўляецца членам Прэзідыума Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка».

Зноскі