Аляксей Яўлампавіч Туранкоў
Аляксей Яўлампавіч Туранкоў | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1958 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Узнагароды | |
![]() |
Аляксе́й Яўла́мпавіч Туранко́ў (9 (21) студзеня 1886, Санкт-Пецярбург, Расія — 27 верасня 1958, Мінск) — беларускі кампазітар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З сялянскай сям’і. У 1911—1914 вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. З 1918 жыў у Гомелі, загадваў музычнай секцыяй гарадскога аддзялення народнай асветы. З 1934 года з другой жонкай Ксеніяй Якаўлеўнай перабраўся ў Менску, працаваў альтыстам у сімфанічным аркестры[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940). У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У 1941—1944 г. супрацоўнік Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску і выдавецтва К. Езавітава ў Рызе.[2]
Арыштаваны 22.7.1944 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 23.6.1945 як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа, дзе, па сведчанні А. Царанкова, ледзь не загінуў ад голаду. Вызвалены, хутчэй за ўсё, да 1947. Паводле іншых звестак, знаходзіўся ў лагерах да 14 жніўня 1954 года.[3] Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 21.10.1959 г.[4]
Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Адзін з пачынальнікаў жанраў масавай песні, хору, раманса ў беларускай музыцы. Аўтар опер «Кветка шчасця» (лібрэта В. Барысевіч, П. Броўкі і П. Глебкі, паст. 1939), «Яснае світанне», балета «Лясная казка». Напісаў музыку да многіх драматычных спектакляў («Пінская шляхта» і інш.) і кінафільмаў. Аўтар апрацоўкі беларускіх народных песень.
Асаблівае значэнне ў яго творчасці мае опера «Кветка шчасця», якая вызначаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нацыянальным музычным фальклорам, дакладнасцю музычных характарыстык у абмалёўцы вобразаў, дасціпным народным гумарам[5].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
- Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 27 верасня
- Памерлі ў 1958 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары СССР
- Кампазітары Беларусі
- Оперныя кампазітары
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання