Аляксей I Вялікі Камнін
Аляксей I Вялікі Камнін Αλέξιος Α΄ Μέγας Κομνηνός |
|||
|
|||
---|---|---|---|
1204 — 1222 | |||
Пераемнік: | Андронік I Гід | ||
Нараджэнне: | 1181 Канстанцінопаль, Візантыйская імперыя |
||
Смерць: | 1 лютага 1222 Трапезунд, Трапезундская імперыя |
||
Бацька: | Мануіл Камнін | ||
Маці: | Русудан (царэўна Грузіі, дачка Георгія III і Бурдухан, сястра царыцы Тамары) | ||
Жонка: | Theodora Axouchina[d] | ||
Дзеці: | Мануіл I Вялікі Камнін, John I of Trebizond[d] і Komnene, daughter of Alexios I of Trebizond[d] | ||
Аляксе́й I Вялі́кі Камні́н (грэч.: Αλέξιος Α΄ Μέγας Κομνηνός; 1181, Канстанцінопаль — 1222, Трапезунд) — першы імператар Трапезундскай імперыі ў 1204—1222 гадах, заснавальнік дынастыі Вялікіх Камнінаў.
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Аляксей быў сынам севастакратара Мануіла Камніна і даводзіўся ўнукам візантыйскаму імператару Андроніку I. Пасля гібелі сваіх дзеда і бацькі ў выніку перавароту ў 1185 годзе ў Канстанцінопалі, малалетніх Аляксея і яго брата Давіда тайна вывезлі ў Грузію да іх цёткі, царыцы Тамары.
Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 годзе ў выгнаннікаў з'явілася магчымасць паспрабаваць вярнуць сабе імператарскую ўладу. Пры ваеннай падтрымцы Грузіі, Аляксей і Давід зацвердзілі сваю ўладу ў некалькіх гарадах на паўднёвым узбярэжжы Чорнага мора, і неўзабаве пасля гэтага Аляксей быў абвешчаны імператарам.
Аднак пасля некалькіх паражэнняў трапезундцаў ад войскаў нікейскага імператара Феадора Ласкарыса і сельджукаў, Аляксею прыйшлося адмовіцца ад прэтэнзій на агульнавізантыйскі прастол і прызнаць васальную залежнасць ад Канійскага султаната.
У вялікай ступені дзякуючы гэтаму, а таксама палітычнаму саюзу з Грузіяй, досыць слабая ў ваенным плане Трапезундская імперыя была ў стане на працягу дзвюх з паловай стагоддзяў захоўваць уласную дзяржаўнасць.
Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]
- Жонка: Феадора Аксухіна (?), дачка Іаана Камніна, прадстаўніка шляхетнага візантыйскага роду
- Іаан I Аксух Вялікі Камнін (пам. 1238), імператар Трапезунда
- дачка; муж: Андронік I Гід (пам. 1235), імператар Трапезунда
- Мануіл I Вялікі Камнін (1218-сакавік 1263), імператар Трапезунда
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Алексей Комнин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Fondation for Medieval Genealogy : Імператары Трапезунда(англ.)
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Папярэднік: новы тытул |
Трапезундскі імператар 1204—1222 |
Пераемнік: Андронік I Гід |
|