Алёна Ігараўна Заварзіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алёна Заварзіна Сноўбардыст
ZavarzinaAlena6.jpg
Поўнае імя Алёна Ігараўна Заварзіна
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Дата нараджэння 27 мая 1989(1989-05-27) (29 гадоў)
Месца нараджэння Новасібірск, СССР
Рост 176
Вага 67
Кар'ера
Дысцыпліна паралельны слалам,
паралельны гіганцкі слалам,
сноўбардкрос
У зборнай 2006
Статус спаборнічае
Медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Ла-Маліна 2011 паралельны гіганцкі слалам
Вынікі
 Дэбют у Кубку свету 13 кастрычніка 2006
 Перамог у Кубку свету 1
 Лепшая пазіцыя ў Кубку свету 11 (2009/2010)
 Паралельныя віды 8 (2009/2010)
 Пазіцыі на подыуме 1 2 3
 Паралельныя віды 1 2 1
Апошняе абнаўленне: 1 лютага 2011

Алёна Ігараўна Заварзіна (нар. 27 мая 1989 года, Новасібірск) — расійская сноўбардыстка, якая выступае ў паралельным гіганцкім слаламе, паралельным слаламе і сноўбордкросе. Чэмпіёнка свету, прызёр юніёрскіх чэмпіянатаў свету па сноўбордзе. Заслужаны майстар спорту Расіі. Член алімпійскай зборнай каманды Расіі па сноўбордзе на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Асабісты трэнер - Д. В. Ціхаміраў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У сноўборд прыйшла ў 10 гадоў. Першапачаткова спецыялізавалася ў біг-эйр і толькі праз год перайшла ў паралельныя дысцыпліны.

На кубку свету дэбютным для Заварзінай стаў этап у галандскім Ландграфе 13 кастрычніка 2006 года. Таксама, паралельна кубку свету, Алёна ўдзельнічала ў гонках на этапах кубка Еўропы.

Першыя поспехі прыйшлі ў 2008 годзе, калі Алёна стала трэцяй на юніёрскім чэмпіянаце свету і 3-ёй і выніковым заліку кубка Еўропы. У наступным 2009 Заварзина заваявала серабро юніёрскага чэмпіянату свету ў паралельным гіганце (алімпійская дысцыпліна), і стала другой у кубку Еўропы. Усяго на этапах кубка Еўропы ў 2008 і 2009 гадах было здабыта 4 перамогі і яшчэ 5 разоў Заварзіна падымалася на подыўм.

Сезон 2009-10 апынуўся лепшым у кар'еры спартсменкі. Заварзіна заняла 8-е месца ў выніковым заліку кубка свету па паралельным відах. У сезоне Алёна атрымала перамогу на этапе ў ЗША (першую ў сваёй кар'еры), стала другой на этапе ў Канадзе. Акрамя гэтага была 4-й на этапе ў Маскве і 6-га на этапе ў Крайхсбергу (Аўстрыя). На Алімпіядзе ў Ванкуверы Заварзіна выступіла няўдала. Не здолеўшы кваліфікавацца ў 1/8 фіналу, у выніку стала 17-й. Завяршыла сезон Заварзіна 7 красавіка 2010 года, на чэмпіянаце Расіі па сноўбордзінгу ў Краснаярску, дзе заваявала сваю першую нацыянальную ўзнагароду, «срэбра» ў паралельным слаламе.

19 студзеня 2011 Заварзіна стала чэмпіёнкай свету ў паралельным гіганцкім слаламе.

Залік кубка свету[правіць | правіць зыходнік]

Агульны залік[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006-2007 — 136-е месца (28 ачкоў)
  • 2008-2009 — 160-е месца (40 ачкоў)
  • 2009-2010 — 11-е месца (3331 ачкоў)
  • 2010-2011 — 5-е месца (2168 ачкоў)

Залік па паралельных відах[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006-2007 — 59-е месца (28 ачкоў)
  • 2008-2009 — 53-е месца (40 ачкоў)
  • 2009-2010 — 8-е месца (3331 ачкоў)
  • 2010-2011 — 3-е месца (2168 ачкоў)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]