Алёхаўка (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алёхаўка — археалагічны помнік: гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі каля в. Алёхаўка (Уздзенскі раён, Мінская вобласць).

На ўзвышшы ў пойме р. Алёхаўка (верхняе цячэнне р. Жэсць). Пляцоўка амаль круглая у плане, памерамі 50х60 м, меліся вал і роў. Адкрыў у 1868 г. і даследаваў у 1869 Я. Завіша. Знойдзены чарапкі грубаляпнога посуду, гліняныя прасліцы, косткі жывёл, шлакі і молат ад металургічнай вытворчасці. У 1949 і 1971 гг. абследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 19761977 Л. У. Калядзінскі. У 1979 г. гарадзішча было амаль цалкам знішчана пад час дарожна-будаўнічых работ. У агаленнях сценак катлавана на пляцоўцы гарадзішча Л. У. Калядзінскім зафіксаваны культурны пласт чорнага колеру. Сабраны фрагменты глінянай абмазкі жытлаў, абломкі ляпнога посуду са штрыхоўкай, гліняныя біканічныя прасліцы і фрагмент грузіка дзякоўскага тыпу. Матэрыялы датуюцца VII ст. да н.э.IV ст. н.э., захоўваюцца ва Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алёхаўка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 34. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Калядзінскі, Л. У. Алёхаўка / Л. У. Калядзінскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 27. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Калядзінскі, Л. Было гарадзішча… // Літаратура і мастацтва. — 1979. — № . — 30 лістапада. — С. 13.
  • Митрофанов, А. Г. Дневник археологических раскопок в 1951 г. // Архив Института истории НАН Беларуси
  • Поболь, Л. Д. Славянские древности Белоруссии: свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины ІІІ в. до н.э. по начало ІІ в. н.э. / Л. Д. Поболь; АН Белорусской ССР, Ин-т истории; Ред. Ю. В. Кухаренко. — Мн.: Наука и техника, 1974.