Алівія Хасі
| Алівія Хасі | |
|---|---|
| ісп.: Olivia Osuna | |
| |
| Дата нараджэння | 17 красавіка 1951[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 снежня 2024[3] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Osvaldo Ribó[d][5] |
| Маці | Joy Alma Hussey[d] |
| Муж | Dean Paul Martin[d], Akira Fuse[d] і David Glen Eisley[d] |
| Дзеці | Індыя Айслі[d], Alexander Martin[d] і Maximillian Fuse[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса, кінаактрыса |
| IMDb | ID 0001377 |
| oliviahussey.com (англ.) | |
Алівія Хасі (англ.: Olivia Hussey, пры нараджэнні: Алівія Асуна (ісп.: Olivia Osuna) (17 красавіка 1951, Буэнас-Айрэс — 27 снежня 2024) — брытанская кінаактрыса.
Першую тэлевізійную ролю атрымала ў трынаццаць гадоў, а ў 16 сыграла Джульету ў фільме «Рамэа і Джульета» італьянскага рэжысёра Франка Дзэфірэлі, за якую атрымала «Залаты глобус».
У 1973 годзе яна знялася ў «Згубленым гарызонце», у 1978 годзе — у фільме «Смерць на Ніле». У 1977 годзе сыграла Дзеву Марыю ў тэлепраекце Дзэфірэлі «Ісус з Назарэта». Сыграла ў экранізацыі кнігі папы рымскага Яна Паўла ІІ «Ювелірная крама» ў 1989 годзе. У 2002 увасобіла экранны вобраз Маці Тэрэзы ў тэлевізійным фільме.
Увосень 2014 года Алівія Хасі прыняла ўдзел у здымках фільма «Сацыяльнае самагубства» брытанскага рэжысёра Бруса Уэба, які пераносіць гісторыю шэкспіраўскіх Рамэа і Джульеты ў сучасны свет сацыяльных сетак. У гэтым праекце таксама заняты Леанард Уайтынг, партнёр Алівіі па легендарным фільме Дзэфірэлі «Рамэа і Джульета», сяброўства з якім яна захавала на ўсё жыццё. Уайтынг і Хасі прадстаўляюць у фільме бацькоў Джуліі (цяперашняй Джульеты), у вобразе якой паўстае рэальная дачка Алівіі — Індыя Айслі. Фільм выйшаў у 2015 годзе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Olivia Hussey // GeneaStar
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 29 снежня 2024.
- ↑ Mike Barnes,Carly Thomas Olivia Hussey, Star of Franco Zeffirelli’s ‘Romeo and Juliet,’ Dies at 73 — 2024. Праверана 28 снежня 2024.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 17 студзеня 2025.
- ↑ https://www.theguardian.com/film/2024/dec/30/olivia-hussey-obituary
