Алівія дэ Хэвіленд
Алівія дэ Хэвіленд | |
---|---|
Olivia de Havilland | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1916 (107 гадоў) |
Месца нараджэння | Токіа, Японія |
Дата смерці | 26 ліпеня 2020[1][2][…] (104 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уолтэр дэ Хэвіленд[d][8][9][…] |
Маці | Ліліян Фантэйн[d][8][9][…] |
Муж | Маркус Гудрых[d] і П’ер Галант[d] |
Дзеці | Гізель Галант[d] і Бенджамін Брыгс Гудрых[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1935—1988 |
Узнагароды | «Оскар» (1946, 1949) |
IMDb | ID 0000014 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Алівія дэ Хэвіленд (англ.: Olivia de Havilland; 1 ліпеня 1916, Токіа — 26 ліпеня 2020, Парыж) — англа-амерыканская актрыса, адна з самых папулярных і запатрабаваных галівудскіх актрыс 1930-х і 1940-х гадоў, уладальніца двух «Оскараў» за найлепшую жаночую ролю (1946, 1949).Яна найбольш вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Прыгоды Робін Гуда» (1938), «Знесеныя ветрам» (1939), «Спадчынніца» (1949) і «Цішэй, цішэй, дарагая Шарлота» (1964).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Токіа, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай актрысай, вядомай публіцы пад псеўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Уолтар Огастас дэ Хэвіленд, брытанскім адвакатам. Пасля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.
Яе акцёрская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Герміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказана ў знакамітым тэатры Галівуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж у 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі Warner Brothers. Сярод яе ранніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысея капітана Блада» (1935), «Атака лёгкай кавалерыі» (1936), «Прыгоды Робін Гуда» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з Эралам Флінам.
За гады прафесійнай кар’еры Алівія дэ Хэвіленд заваявала дзве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчынніца» (1949), двойчы станавілася лаўрэаткай прэміі «Залаты глобус». На Галівудскай алеі ў Лос-Анджэлесе ёсць яе зорка. Апошняй карцінай, у якой знялася дэ Хэвіленд, стала карціна «Пяты мушкецёр» (1979).
Памерла ў сне ў сваім доме ў Парыжы.
Барацьба за правы акцёраў[правіць | правіць зыходнік]
Дзякуючы сваёй знешнасці актрыса атрымлівала рамантычныя ролі, нягледзячы на імкненне да больш складаных акцёрскіх задач. Яе расчараванне прывяло да таго, што яна падала ў суд на кампанію Warner Bros. у 1943 годзе, калі студыя хацела пакінуць яе на кантракце пасля яго заканчэння, сцвярджаючы, што яна павінна прапрацаваць яшчэ паўгода з прычыны адмоў ад роляў. Апеляцыйны суд у Каліфорніі вынес пастанову на яе карысць, пастанавіўшы, што студыя не можа працягваць кантракт без згоды выканаўцы. Рашэнне суду дагэтуль неафіцыйна называецца «законам дэ Хэвіленд».
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1938 — Прыгоды Робін Гуда
- 1939 — Знесеныя ветрам
Прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- «Оскар» 1947 — «Найлепшая жаночая роля» («Кожнаму — сваё»)
- «Оскар» 1950 — «Найлепшая жаночая роля» («Спадчынніца»)
- «Залаты глобус» 1950 — «Найлепшая жаночая роля ў драме» («Спадчынніца»)
- «Залаты глобус» 1987 — «Найлепшая жаночая роля другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме» («Анастасія: Загадка Ганны»)
- Венецыянскі кінафестываль 1949 — Кубак Вольпэ за найлепшую жаночую ролю («Змяіная яма»)
Зноскі
- ↑ Le temps a emporté Olivia de Havilland, morte à l'âge de 104 ans
- ↑ а б Godeau M. Olivia de Havilland, légende du cinéma hollywoodien, est morte — 2020. Праверана 26 ліпеня 2020.
- ↑ Fichier des personnes décédées Праверана 12 лютага 2022.
- ↑ Ruiz M. S. Un cimetière bien vivant : le Père-Lachaise — 2021. — С. 168. Праверана 6 жніўня 2022.
- ↑ а б в г д https://walkoffame.com/olivia-de-havilland/ Праверана 6 жніўня 2022.
- ↑ https://www.huffingtonpost.fr/entry/kirk-douglas-nest-pas-le-dernier-monstre-sacre-dhollywood-olivia-de-havilland-est-toujours-la_fr_5e3bceb8c5b6b70886fa416b
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 6 жніўня 2022.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 6 жніўня 2022.
- ↑ а б NNDB — 2002. Праверана 6 жніўня 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт
- Алівія дэ Хэвіленд на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Алівія дэ Хэвіленд на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Токіа
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы Вялікабрытаніі
- Актрысы ЗША
- Актрысы XX стагоддзя
- Акцёры вестэрнаў
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
- Галівудская алея славы
- Стагадовыя доўгажыхары