Перайсці да зместу

Алігафрэнія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алігафрэнія
МКХ-10 F70.70.-F79.79.
МКБ-10-КМ F70.F79
МКХ-9 317317-319319
МКБ-9-КМ 319[1]
DiseasesDB 4509
MedlinePlus 001523
eMedicine med/3095 neuro/605neuro/605
MeSH D008607
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алігафрэні́я (ад стар.-грэч.: ὀλίγος — малы + φρήν — розум) — разумовая недаразвітасць, прыроджаная ці набытая ў першыя гады жыцця дзіцяці. Прычыны: паталогія на ўзроўні генаў і храмасом, неспрыяльнае ўздзеянне экзагенна-арганічных фактараў на мозг зародка, плода дзіцяці, такія як алкагалізм бацькоў, таксікозы, асфіксія пры родах, нейраінфекцыі, чэрапна-мазгавыя траўмы і інш.). Найбольш тыповыя прыкметы алігафрэніі — недаразвіццё абстрактна-лагічнага мыслення, зніжэнне памяці, малы запас слоў  (руск.). Інтэлектуальная недастатковасць часта спалучаецца з заганамі развіцця органаў, сістэм, будовы цела.

Лячэнне алігафрэніі сімптаматычнае.

Адрозніваюць лёгкую, сярэднюю, цяжкую і глыбокую алігафрэніі.

Дзеці з лёгкай ступенню разумовай адсталасці (дэбільныя  (руск.)) у стане авалодаць праграмай дапаможнай школы, моўнымі навыкамі і нескладанымі прафесіямі; каэфіцыент інтэлектуальнага развіцця 50—69 балаў.

Да сярэдняй ступені разумовай адсталасці (імбецыльнасць) адносяцца дзеці з каэфіцыентам інтэлектуальнага развіцця 35—49 балаў, здольныя авалодаць толькі элементамі мовы і навыкамі самаабслугоўвання. Сістэматычная вучэбная і працоўная дзейнасць недаступная. Дарослыя самастойна жыць не могуць.

Пры цяжкай ступені разумовай адсталасці (каэфіцыент інтэлектуальнага развіцця 20—34 балы) інтэлектуальная недастатковасць больш выяўлена, парушана маторыка, ёсць фізічныя дэфекты.

Хворыя з глыбокай разумовай адсталасцю (ідыятыя) не маюць вышэйшых псіхічных функцый  (руск.), мова не развіваецца, увага не засяроджваецца, рэакцыя рэзка зніжана; каэфіцыент інтэлектуальнага развіцця ніжэй за 20 балаў. Патрабуюць пастаяннага догляду.

Зноскі

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.