Перайсці да зместу

Аліда Валі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аліда Валі
італ.: Alida Valli
Дата нараджэння 31 мая 1921(1921-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 2006(2006-04-22)[3][4][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Giancarlo Zagni[d] і Oscar De Mejo[d]
Дзеці Carlo De Mejo[d]
Адукацыя
Прафесія спявачка, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр, актрыса
Узнагароды
IMDb ID 0885098
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аліда Валі (італ.: Alida Valli, сапраўдніе імя баранэса Аліда Марыя Лаўра Альтэнбургер фон Маркенштайн-Фраўэнберг, ням.: Alida Maria Laura Altenburger von Marckenstein u. Frauenberg; 31 мая 1921 — 22 красавіка 2006) — італьянская актрыса.

У 15 гадоў Аліда пераехала ў Рым, дзе паступіла ў Эксперыментальны кінацэнтр, які займаўся падрыхтоўкай кінаакцёраў і рэжысёраў. Яе кінадэбют адбыўся ў Італіі ў 1934 годзе ў фільме «Трохвуголка», а першага поспеху яна дасягнула ў 1939 годзе пасля выхаду на экраны карціны «Тры тысячы фунтаў у месяц». Пасля шматлікіх камедыйных роляў Валі паспяхова выявіла сябе як драматычная актрыса ў фільме «Маленькі старадаўні свецік» (1941). У гады Другой сусветнай вайны Валі працягвала здымацца, замацаваўшы за сабой званне кіназоркі галоўнымі ролямі ў фільмах «Мы, жывыя» (1942) і «Бывай, Кіра!» (1942), знятых па аўтабіяграфічным рамане «Мы — жывыя» амерыканскай пісьменніцы Айн Рэнд, а таксама «Сёння нічога новага» (1942).

У 1944 годзе Валі выйшла замуж за мастака і кампазітара Оскара дэ Мэё, ад якога нарадзіла двух сыноў: Карла (стаў акцёрам, 1945—2015) і Лары. У 1952 годзе пара расталася.

У 1940-х гадах яе заўважыў галівудскі прадзюсар Дэвід Сэлзнік, які вырашыў зрабіць з Валі другую Інгрыд Бергман. У Галівудзе Аліда Валі з’явілася ў некалькіх фільмах, сярод якіх «Справа Парадайна» (1947) Альфрэда Хічкака і «Трэці чалавек» (1949) Кэрала Рыда. Але з-за фінансавых праблем кампаніі Сэлзніка замежны досвед Валі не меў вялікага поспеху.

У пачатку 1950-х гадоў яна вярнулася ў Еўропу, дзе пазней знялася ў шматлікіх італьянскіх і французскіх фільмах.

На Венецыянскім кінафестывалі 1997 года актрыса была ўдастоена ганаровага «Залатога льва» за яе шматгадовую кар’еру ў кіно. Апошні раз на кінаэкранах Валі з’явілася ў 2002 годзе ў фільме «Страсны тыдзень» з Мірай Сарвіна ў галоўнай ролі.

У Італіі Валі была вядома таксама як і тэатральная актрыса. У яе былі ролі ў п’есах «Расмерсхольм» Генрыка Ібсена, «Генрых IV» Луіджы Пірандэла, «Эпітафія Джорджу Дылану» Джона Осбарна і «Выгляд з моста» Артура Мілера.

Аліда Валі памерла ў сваім доме ў Рыме ва ўзросце 84 гадоў. Мэр Рыма Вальтэр Вельтроні пасля яе смерці сказаў: «Італьянскае кіно страціла адну з самых сваіх яркіх і выразных асоб». Валі была пахаваная на рымскіх могілках Верана.

  1. Alida Valli // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alida Valli // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://news.bbc.co.uk/1/hi/entertainment/4935322.stm
  4. http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=17499
  5. http://lifeinlegacy.com/display.php?weekof=2006-04-22