Алізарын
| Алізарын | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Хім. формула | C14H8O4 |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Адн. малек. маса | 240,23 а. а. м. |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 289 °C |
| Тэмпература кіпення | 430 °C |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 200-782-5 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Алізары́н[1] (1,2-дыгіраксіантрахінон[1][2], 1,2-дыгідраксі-9,10-антрахінон[2]) — араматычнае злучэнне, фарбавальнік, C14H8O4.
Крышталічнае рэчыва аранжава-чырвонага колеру. Малекулярная маса 240,23[2] а.а.м. Тэмпература плаўлення 289[1][2] °C. Тэмпература кіпення 430[2] °C. Добра раствараецца ў гарачым метаноле. Раствараецца ў бензоле, воцатнай кіслаце, растворах шчолачаў. Умерана раствараецца ў этаноле і дрэнна ў вадзе.
Паходжанне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Алізарын у выглядзе гліказіду маецца ў каранях марэны фарбавальнай (Rubia tinctorium), з якой здабываўся са старажытнасці і выкарыстоўваўся ў якасці фарбавальніка. У 1869 годзе атрыманы штучна з антрацэну.
Нерастваральныя ў вадзе солі алізарыну выкарыстоўвюцца ў якасці фарбавальнікаў тканіны(солі алюмінію — чырвоны колер, хрому — карычневы колер, жалеза — фіялетавы колер[1]). Выкарыстоўваецца ў якасці прамежкавай сыравіны ў вытворчасці іншых фарбаў і лакаў, у тым ліку, мастацкіх і паліграфічных фарбаў. Алізарын з’яўляецца аналітычным рэагентам у хімічным аналізе (вызначэнне алюмінію і іншых металаў).
Зноскі
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
- ↑ а б в г д Ализарин // ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алізарын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 256.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ализарин // ХиМиК.ру (руск.)