Алімпійская зборная Беларусі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Беларусі Алімпійская зборная Беларусі па футболе
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Беларуская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў
Капітан Станіслаў Драгун
Найлепшы бамбардзір Андрэй Варанкоў (3 мячы)
Хатні стадыён «Трактар»
Код ФІФА BLR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Алімпійская зборная Беларусі па футболе — зборная, якая прадстаўляе Беларусь на Алімпійскіх гульнях. Беларусь — першая краіна СНД, зборная якой здолела трапіць на Алімпійскія гульні.

Мальта 2004[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2004 года моладзевая зборная Беларусі па футболе прымала ўдзел у міжнародным турніры на Мальце. На турніры звычайна прымалі ўдзел нацыянальныя зборныя, але Беларусь, якая рыхтавалася да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2004, выставіла моладзь (ігракі 1981 года нараджэння і маладзей). За каманду, аднак, гуляла чатыры ветэраны — ігракі барысаўскага БАТЭ Дзмітрый Ліхтаровіч, Яўген Лашанкоў, Алег Страхановіч і Мікалай Рындзюк (галоўны трэнер моладзевай зборнай Юрый Пунтус адначасова ўзначальваў БАТЭ) — і ў сувязі гэтым каманда адправілася на турнір пад сцягам алімпійскай зборнай (моладзевы чэмпіянат Еўропы 2004 адначасова з'яўляўся адборачным турнірам для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах). У выніку, беларуская зборная перамагла ў мальтыйскім турніры, але на моладзевым чэмпіянаце Еўропы не выйшла з групы і не трапіла на Алімпіяду.

Табліца[правіць | правіць зыходнік]

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Сцяг Беларусі Беларусь 3 2 0 1 6  2 +4 6
2 Сцяг Эстоніі Эстонія 3 2 0 1 5  6 −1 6
3 Сцяг Мальты Мальта 3 1 1 1 5  6 −1 4
4 Сцяг Малдовы Малдова 3 0 1 2 0  2 −2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Матчы[правіць | правіць зыходнік]

Дата Супернік Вынік Спасылка
14.02.2004 Сцяг Эстоніі Эстонія 0 : 1 [1]
16.02.2004 Сцяг Малдовы Малдова 1 : 0 [2]
18.02.2004 Сцяг Мальты Мальта 4 : 0 [3]

Лондан 2012[правіць | правіць зыходнік]

Рэгламент[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з рэгламентам, на Алімпійскія гульні 2012 у Лондане (матчы футбольнага турніру, аднак, праводзяцца ў розных гарадах Вялікабрытаніі), трапляюць гаспадары — зборная Вялікабрытаніі, а таксама тры лепшыя каманды моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 (не лічачы Англію). Адмыслова дзеля вызначэння краіны, якая трапляе на Алімпіяду, быў праведзены матч за трэцяе месца, у якім 25 чэрвеня 2011 моладзевая зборная Беларусі перамагла равеснікаў з Чэхіі з лікам 1:0 (адзіны мяч на 88-й хвіліне забіў Ягор Філіпенка) і трапіла на Алімпійскія гульні.

Гол Ягора Філіпенкі ўпершыню вывеў Беларусь на Алімпійскія гульні

На моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2011 мелі права гуляць футбалісты 1988 года нараджэння і маладзей. На Алімпійскіх гульнях мелі права гуляць ігракі 1989 года і маладзей, а таксама тры вопытных футбаліста без абмежавання ўзросту. Такім чынам, удзел футбалістаў моладзевай зборнай 1988 года нараджэння (сярод іх Станіслаў Драгун, Міхаіл Сівакоў, Ягор Філіпенка, Сяргей Мацвейчык, Мікіта Букаткін, Юрый Астравух, Павел Няхайчык, Дзмітрый Рэкіш, Яўген Савасцьянаў, Дзмітрый Гушчанка, Алег Вераціла) непасрэдна ў Алімпійскіх гульнях быў вельмі спрэчным.

Трэнер[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерам алімпійскай зборнай быў прызначаны Георгій Кандрацьеў, які да гэтага ўзначальваў моладзевую зборную. У снежні 2011 ён быў прызначаны адначасова галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля перамогі над чэхамі Кандрацьеў заявіў, што аснову алімпійскай зборнай будуць утвараць ігракі, якія дамагліся поспеху ў Даніі. Насамрэч, першых матчах у склад зборнай з старэйшых пападалі толькі ігракі 1988 года нараджэння (Букаткін, Вераціла і іншыя — якія здабывалі перамогу ў Даніі), толькі вопытны Аляксандр Бычанок згуляў у адным матчы. У сакавіку 2012 быў прадстаўлены пашыраны спіс з 43 футбалістаў, якія могуць прыняць удзел у Алімпіядзе (сярод іх былі вопытныя футбалісты — Аляксандр Глеб, Сяргей Кісляк, Антон Пуціла, Віталь Радзівонаў, Сяргей Карніленка, Рэнан Брэсан — якія не здабывалі алімпійскую пуцёўку).

З 23 мая па 1 чэрвеня 2012 праходзіў турнір у французскім Тулоне, у якім прымалі ўдзел моладзевыя зборныя, у тым ліку і алімпійскія. Беларусь выступіла няўдала — набрала толькі адно ачко і не выйшла з групы.

9 ліпеня быў абвешчаны канчатковы склад зборнай на алімпіядзе[4]. Кандрацьеў намагаўся браць у зборную ігракоў, якія маюць практыку ў сваіх клубах[5], таму не Алімпіяду не здолелі трапіць Сівакоў і Няхайчык. З вопытных ігракоў на Алімпіяде апынуліся Драгун (які стаў капітанам), Карніленка і Брэсан. Сярод іх, запрашэнне натуралізаванага бразільца мела нямала праціўнікаў[6]. Вераціла трапіў у лік рэзервных ігракоў.

11 ліпеня зборная накіравалася ў Англію для апошняй падрыхтоўкі і серыі кантрольных матчаў.

Інфармацыя пра зборную[правіць | правіць зыходнік]

Матчы[правіць | правіць зыходнік]

Нумар Дата Горад Стадыён Супернік Вынік Спасылка
1 05.09.2011 Сцяг Расіі Бранск Дынама Сцяг Расіі Другая зборная Расіі 0 : 0 [1](недаступная спасылка)
2 10.10.2011 Сцяг Беларусі Мінск Трактар Сцяг Расіі Другая зборная Расіі 2 : 3 [2] Архівавана 21 красавіка 2012.
3 12.11.2011 Сцяг Саудаўскай Аравіі Эр-Рыяд «Prince Faisal Bin Fahad Stadium» Сцяг Саудаўскай Аравіі Саудаўская Аравія (моладзевая) 0 : 0 [3](недаступная спасылка)
4 15.11.2011 Сцяг ААЭ Аль-Айн «Khalifa Stadium» Сцяг ААЭ ААЭ (алімпійская) 2 : 4 [4](недаступная спасылка)
5 01.03.2012 Сцяг Турцыі Анталья Атацюрк Сцяг Расіі Урал (Д2) 2 : 2 [5](недаступная спасылка)
6 24.05.2012 Сцяг Францыі Абань Стад дэ Латр Сцяг Францыі Францыя (моладзевая) 1 : 3 [6] Архівавана 2 студзеня 2013.
7 26.05.2012 Сцяг Францыі Ніца Стад ду Рэй Сцяг Марока Марока (алімпійская) 0 : 0 [7] Архівавана 30 снежня 2012.
8 28.05.2012 Сцяг Францыі Ле-Лаванду ле Гран Стад Сцяг Мексікі Мексіка (алімпійская) 1 : 2 [8](недаступная спасылка)
9 14.07.2012 Сцяг Англіі Калчэстэр Сцяг Англіі Сент-Олбанс Сіці (Д7) 3 : 1 [9]
10 18.07.2012 Сцяг Англіі Нотынгем Сцяг Японіі Японія (алімпійская) 0 : 1 [10] Архівавана 30 снежня 2012.
11 22.07.2012 Сцяг Англіі Бэдварт The Oval Сцяг Англіі Альянс аматараў футбола (Лондан) 10 : 1 [11] Архівавана 25 сакавіка 2016.
12 26.07.2012 Сцяг Англіі Ковентры Рыка-Арэна Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя 1 : 0 [12]
13 29.07.2012 Сцяг Англіі Манчэстэр Олд Трафард Сцяг Бразіліі Бразілія 1 : 3 [13]
14 01.08.2012 Сцяг Шатландыі Глазга Хэмпдэн Парк Сцяг Егіпта Егіпет 1 : 3 [14]

Ігракі[правіць | правіць зыходнік]

Нумар прастаўлены толькі ў ігракоў, якія трапілі на Алімпіяду (з 1 па 18 — асноўны склад, з 19 па 22 — рэзерв). Колерам пазначаны футбалісты 1988 года нараджэння і старэйшыя.

Нумар Імя Дата нараджэння Клуб 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Брамнікі
1 Аляксандр Гутар 19 снежня 1989 Сцяг Беларусі БАТЭ Заменены 46' Заменены 46' Заменены 82' Запас Увесь Увесь Увесь Увесь Заменены 75' Увесь Заменены 70' Увесь Увесь Увесь
18 Андрэй Шчарбакоў 31 студзеня 1991 Сцяг Беларусі БАТЭ Выйшаў на замену 75' Запас Выйшаў на замену 70' Запас Запас Запас
22 Піліп Вайцяховіч 26 сакавіка 1990 Сцяг Швецыі Фрэй Запас Запас Запас Запас Запас
Арцём Гамялько 8 снежня 1989 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 82' Увесь Запас
Абаронцы
3 Ігар Кузьмянок 6 ліпеня 1990 Сцяг Беларусі Гомель Заменены 46' Увесь Запас Заменены 72' Заменены 46' Увесь Заменены 46' Увесь Увесь Увесь
4 Сяргей Паліцевіч 9 красавіка 1990 Сцяг Беларусі Дынама Выйшаў на замену 46' Увесь Заменены 41' Выйшаў на замену 46' Увесь Заменены 46' Увесь Заменены 46' Увесь Увесь Увесь
6 Аляксей Гаўрыловіч 5 студзеня 1990 Сцяг Беларусі Дынама
Сцяг Беларусі Нафтан
Заменены 59' Заменены 73' Заменены 59' Выйшаў на замену 46' Запас Увесь Запас Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 81' Выйшаў на замену 46' Запас Выйшаў на замену 80' Запас
7 Максім Вітус 11 лютага 1989 Сцяг Беларусі Партызан
Сцяг Беларусі Нёман
Выйшаў на замену 59' Выйшаў на замену 73' Выйшаў на замену 59' Увесь Выйшаў на замену 67' Увесь Увесь Заменены 46'
12 Аляксей Казлоў 11 ліпеня 1989 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ Заменены 46' Выйшаў на замену 61' Гол на 24 хвіліне 24'
Заменены 60'
Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 46'
Гол на 67 хвіліне 67'
Заменены 81' Выйшаў на замену 46' Увесь Заменены 80' Заменены 69'
17 Дзяніс Палякоў 17 красавіка 1991 Сцяг Беларусі Шахцёр
Сцяг Беларусі БАТЭ
Заменены 72' Увесь Запас Увесь Заменены 46' Заменены 46' Увесь Увесь Увесь
20 Алег Вераціла 10 ліпеня 1988 Сцяг Беларусі Дынама Увесь Увесь Увесь Заменены 67' Увесь Выйшаў на замену 64' Увесь Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 46'
21 Віталь Гайдучык 12 ліпеня 1989 Сцяг Беларусі Брэст Увесь Увесь Заменены 46' Выйшаў на замену 72' Запас Заменены 46' Запас Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 46'
Юрый Рыжко 10 кастрычніка 1989 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ Увесь Увесь Увесь Заменены 67'
Сяргей Мацвейчык 5 чэрвеня 1988 Сцяг Беларусі Гомель Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 75' Выйшаў на замену 46'
Яўген Савасцьянаў 30 студзеня 1988 Сцяг Беларусі Нёман Заменены 73'
Дзмітрый Шматко 26 ліпеня 1989 Сцяг Беларусі Партызан Выйшаў на замену 73'
Паўабаронцы
2 Станіслаў Драгун 4 ліпеня 1988 Сцяг Беларусі Дынама Заменены 46' Заменены 46' Увесь
Гол на 49 хвіліне 49' (pen)
Выйшаў на замену 59' Заменены 51' Заменены 46' Заменены 81' Гол на 17 хвіліне 17'
Заменены 46'
Увесь Увесь Увесь
5 Дзмітрый Бага 4 студзеня 1990 Сцяг Беларусі БАТЭ Заменены 75' Увесь
Гол на 50 хвіліне 50'
Увесь Заменены 46' Заменены 68' Заменены 46' Увесь Заменены 46' Увесь
Гол на 45 хвіліне 45'
Увесь Увесь
10 Рэнан Брэсан 3 лістапада 1988 Сцяг Беларусі БАТЭ Заменены 46' Заменены 76' Гол на 3 хвіліне 3'
Заменены 46'
Заменены 81' Увесь
Гол на 8 хвіліне 8'
Заменены 75'
13 Ілья Алексіевіч 10 лютага 1991 Сцяг Беларусі Гомель Заменены 46' Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 41' Заменены 59' Запас Выйшаў на замену 62' Выйшаў на замену 46'
Гол на 84 хвіліне 84'
Выйшаў на замену 54' Заменены 70' Увесь
15 Арцём Салавей 1 лістапада 1990 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ Заменены 46' Выйшаў на замену 46' Заменены 67' Увесь Запас Заменены 64' Заменены 46' Заменены 62' Гол на 7 хвіліне 7'
Заменены 46'
Заменены 54' Запас Выйшаў на замену 60'
16 Міхаіл Гардзяйчук 23 кастрычніка 1989 Сцяг Беларусі БАТЭ
Сцяг Беларусі Белшына
Заменены 57' Выйшаў на замену 27' Заменены 61' Увесь Выйшаў на замену 67' Заменены 41' Увесь Запас Заменены 46' Увесь Заменены 46' Увесь Увесь Заменены 60'
Аляксандр Перапечка 7 красавіка 1989 Сцяг Беларусі Дынама
Сцяг Беларусі Белшына
Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 73' Заменены 59' Увесь Заменены 46' Запас Увесь Выйшаў на замену 64'
Міхаіл Сівакоў 16 студзеня 1988 Сцяг Бельгіі Зюлтэ-Варэгем Заменены 61' Увесь Гол на 58 хвіліне 58'
Заменены 72'
Заменены 63' Выйшаў на замену 46' Увесь
Гол на 44 хвіліне 44'
Павел Няхайчык 17 мая 1988 Сцяг Расіі Дынама Гол на 61 хвіліне 61'
Заменены 73'
Увесь
Мікіта Букаткін 7 сакавіка 1988 Сцяг Беларусі Нафтан Увесь Увесь Выйшаў на замену 61' Заменены 46'
Аляксандр Талканіца 9 мая 1989 Сцяг Беларусі Партызан Выйшаў на замену 57' Выйшаў на замену 59' Выйшаў на замену 60'
Сяргей Русецкі 8 сакавіка 1989 Сцяг Чэхіі Банік Заменены 27'
Аляксандр Бычанок 30 мая 1985 Сцяг Беларусі Дынама Увесь
Нападнікі
8 Сяргей Карніленка 14 чэрвеня 1983 Сцяг Расіі Крылы Саветаў Увесь Заменены 62' Увесь
Гол на 26 хвіліне 26' (pen)
Гол на 39 хвіліне 39'
Заменены 90+1' Заменены 78' Увесь
9 Уладзімір Хвашчынскі 10 мая 1990 Сцяг Беларусі Брэст Выйшаў на замену 65'
Гол на 86 хвіліне 86'
Выйшаў на замену 75' Выйшаў на замену 67' Выйшаў на замену 72' Запас Увесь Выйшаў на замену 68' Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 76' Выйшаў на замену 46' Запас Запас Запас
11 Андрэй Варанкоў 9 лютага 1989 Сцяг Беларусі Нёман Выйшаў на замену 54' Увесь Выйшаў на замену 41' Выйшаў на замену 46'
Гол на 53 хвіліне 53'
Гол на 58 хвіліне 58' (pen)
Выйшаў на замену 62' Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 81' Выйшаў на замену 70' Выйшаў на замену 69'
Гол на 87 хвіліне 87'
14 Ягор Зубовіч 6 студзеня 1989 Сцяг Беларусі Белшына
Сцяг Беларусі Нафтан
Заменены 63' Заменены 46' Выйшаў на замену 46' Увесь
Гол на 36 хвіліне 36'
Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 81' Выйшаў на замену 46'
Гол на 60 хвіліне 60'
Гол на 76 хвіліне 76'
Выйшаў на замену 90+1' Выйшаў на замену 78' Запас
19 Максім Скавыш 13 лістапада 1989 Сцяг Беларусі БАТЭ
Сцяг Беларусі Белшына
Заменены 65' Заменены 75' Заменены 46' Заменены 54' Запас Заменены 41' Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 46'
Гол на 56 хвіліне 56'
Гол на 80 хвіліне 80'
Запас Запас Выйшаў на замену 75'
Віталь Кібук 7 студзеня 1989 Сцяг Беларусі Дынама Выйшаў на замену 46' Выйшаў на замену 41' Увесь Выйшаў на замену 41'
Уладзімір Юрчанка 26 студзеня 1989 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ Выйшаў на замену 63' Заменены 64' Заменены 41'
Мікалай Зянько 11 сакавіка 1989 Сцяг Беларусі Мінск Выйшаў на замену 63'

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Няма ніводнага іграка, які згуляў бы ва ўсіх матчах алімпійскай зборнай.
  • Ягор Філіпенка, які вывеў Беларусь на Алімпіяду, так ні разу і не згуляў за Алімпійскую зборную.

Зноскі